ПЕРШЫ ДЫРЭКТАР

Гісторыя ліцэя пачынаецца з афіцыйнага дакумента – рашэння выканкама гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 красавіка 1991 года аб арганізацыі першага ў Беларусі ліцэя-інтэрната.

Яго ўзначаліў Віктар Аляксеевіч Фёдараў. З вышыні часу ўсведамляем, што прапанова гэта зыходзіла “зверху” не проста ў Лунінец, а канкрэтнаму кіраўніку ўстановы адукацыі, які меў заслужаны аўтарытэт і ў Брэсце, і ў Мінску.

– Праца Віктара Аляксеевіча Фёдарава была адзначана ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі органаў улады раёна, вобласці і рэспублікі, – пацвярджае жонка першага дырэктара Соф’я Васільеўна. – Ён і ганарыўся даверам, але і асэнсоўваў вялікую адказнасць. Наведаў нешматлікія ліцэі і гімназіі ў Мінску і Гомелі, што таксама пачыналі сваю дзейнасць. Але напярэдадні была праведзена вялікая работа па рэарганізацыі школы-інтэрната. Яго выхаванцаў пераразмеркавалі ў аналагічныя ўстановы Брэстчыны. З ранейшага калектыву прапановы працаваць ва ўнікальнай навучальнай установе новага тыпу атрымалі лепшыя з настаўнікаў. Мяне звязвалі дзесяцігоддзі добрых адносін з многімі педагогамі. У іх ліку – выкладчыкі Дмітрый Іванавіч Лях (фізіка), Людміла Емяльянаўна Кірыковіч (геаграфія), Марыя Адамаўна Грыневіч (нямецкая мова), Яўген Васільевіч Марозаў (фізкультура), Юрый Аляксеевіч Жук (чарчэнне), выхавальнікі Міхаіл Сцяпанавіч Юнкевіч і Уладзімір Пракопавіч Тупека, іншыя.

Соф’я Васільеўна таксама адносіцца да ветэранаў працы ліцэя, адкуль на заслужаны адпачынак выйшла толькі два гады таму. Яшчэ ў 1966-ым пачынала сакратаром у гэтых сценах, значыць, за больш як 40 год яны сталі для яе сапраўды роднымі.

Першага дырэктара ведалі як здольнага фізіка, шчырага, добразычлівага чалавека. Яго любілі дзеці і калегі. На жаль, нядоўгім быў зямны шлях Віктара Аляксеевіча (06.02.1947-23.12.2007). Але памяць аб асобе вымяраецца не гадамі жыцця, а справай, якая працягвае развіцвацца і ўдасканальвацца. У першы навучальны год на 4 адзяленні (спачатку мелася і эканамічнае) было прынята 150 вучняў. З цягам часу школьнікі і іх бацькі паверылі ў ліцэй, дзе сталі займацца да 250-ці юнакоў і дзяўчат. Штогод павялічваўся конкурс на паступленне ў прэстыжную навучальную ўстанову.

Рыхтуючыся да юбілейных мерапрыемстваў, калектыў аддае даніну памяці ўсім, хто стаяў у вытокаў ліцэя, у тым ліку – і першаму кіраўніку. Уклад Віктара Аляксеевіча, які быў дырэктарам да вясны 1997 года, адзначаны ў даследаванні “Лунінецкі ліцэй – установа адукацыі новага тыпу па падрыхтоўцы высокаразвітай творчай асобы”. У мінулым навучальным годзе на раённую канферэнцыю “З навукай – у будучыню” працу прадставіла цяперашняя 11-класніца Аксана Бярозка. Разам з навуковым кіраўніком – настаўніцай англійскай мовы Ірынай Аляксандраўнай Грушэўскай – вучаніца прааналізавала дзейнасць ліцэя за 20 год яго існавання. Створаны не толькі сапраўдны летапіс, але і сістэматызацыя матэрыялаў для іх практычнага выкарыстання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть