ПОГЛЯД НЕАБЫЯКАВАГА ГАРАДЖАНІНА

Добрую справу робяць у нашым двары па вуліцы Акружная,11 у Лунінцы. Колькі часу таму капітальна адрамантавалі цеплавы калодзеж, памянялі там усе краны і засоўкі.

Вось толькі зрабіць усё без сучка і задзірынкі не атрымліваецца. Накрылі калодзеж бетанаванымі плітамі абы-як. Адна выступае над другой, праз вялікую адтуліну ў калодзеж пастаянна трапляюць дажджавыя сцёкі. Можна толькі ўявіць, што будзе ў недалёкім будучым з новай (дарэчы, нятаннай) запорнай арматурай.

Нядаўна ў двары прыступілі да ўкладкі асфальту. Назіраючы, як старанна працуюць рабочыя, не вытрымаў і звярнуўся да майстра з просьбай выправіць агрэхі калодзежнай накрыўкі. Магчыма, не складзе вялікіх затрат зрабіць там невялікую адмостку? Майстар адмовіў, абгрунтавана заявіўшы, што займацца гэтым павінны спецыялісты камунальнай службы. Тым не менш, чалавекам аказаўся неабыякавым і патэлефанаваў нейкаму Аляксандру Міхайлавічу ў ЖКГ. Лепш бы я не чуў гэтага адказу. Хіба ж можна так злачынна абыякава ставіцца не толькі да сваіх абавязкаў, але і да плёну старанняў іншых? Вось калі б у такіх “хварэючых” за справу людзей утрымлівалі з заробкаў за наўмысна (іншага слова не знайду!) сапсаваную агульную маёмасць і абсталяванне, парадку было б больш.

Юрый КРАЙНЕЎ г. Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть