ПОМНІК дзёдзі

За акіянам, кажуць, упрыгожаннем
каляднага свята з’яўляецца смажаная індычка. У беларусаў кулінарныя традыцыі
больш прыземленыя: звычайна да навагодніх святаў гаспадары забіваюць кабанчыкаў.
Найлепшы пачастунак шчодрага вечара – хатняя, ці “пальцам пханая”, каўбаса, што
адлюстравана і ў калядных песнях. Як не быць удзячным свінні за сапраўды
нацыянальнае смакоцце! Шматлікія прыклады пацвярджаюць: гэта жывёла і ў
мінулым, і ў сучаснасці выклікае больш павагі, чым знявагі.

У французскіх арыстакратаў было
ў вялікай модзе прагульвацца па авеню з ўласнай свінкай на павадку. Такім чынам
падкрэслівалася арыгінальнасць самога гаспадара. Некаторыя паважаныя дзёдзі (
хавроньи
па-руску) заслужылі нават помнікі ад гаспадароў. У Англіі, непадалёку ад горада
Плімунт, на ўзгорку ўстаноўлены 10-метровы манумент свінкі Купідоне, якая
загінула ў другой палове XVIII стагоддзя. Надмагільны помнік загадала ўзвесці
графіня Маунт-Эджкамб, якая вельмі любіла нябожчыцу і пры жыцці нават наносіла
ў яе кампаніі вялікасвецкія візіты. Што ж, у багатых свае прычуды…

Вядомы навуковец Чарльз Дарвін
праводзіў цікавае даследаванне. Свіней і сабак змяшчалі ў халоднае памяшканне і
паказвалі, як з дапамогай клавіша ўключаць ацяпленне. Свіння спраўлялася з
задачай на працягу хвіліны, а ў сабак на гэта ішло ў 2-3 разы больш часу. У
рускага дрэсіроўшчыка Льва Дурава была свіння па мянушцы Чушка-Фінціфлюшка,
якая ўмела танцаваць вальс, кланяцца, скакаць праз перашкоду і вазіць цялежку.

Самы вядомы з прэм’ераў
Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль трапна сказаў: “Я люблю свіней. Сабакі глядзяць
на нас знізу ўверх. Кошкі глядзяць на нас зверху ўніз. Свіння глядзіць на нас,
як на роўных”.

Жарты жартамі, а сучасныя
навукоўцы сцвярджаюць, што па складу крыві, харчаванню, набору храмасом нам
бліжэй за ўсё не прыматы, а менавіта дзёдзі. Да і інтэлектам – калі не з
малпай, так з сабакам ці кошкай – свінка ўпаўне пацягаецца. Так што памылкова
ўяўляць яе як вечную неахайніцу, тоўстую і непаваротлівую дурніцу!

Цяперашнія ўладальнікі
карлікавых свінак, ці міні-пігаў, сцвярджаюць, што больш разумнай і адданай
істоты на свеце не знойдзеш. Трымаць такога сябра коштам некалькі тысяч долараў
– хобі разбэшчаных алігархаў. Але многія заўважылі, што свінні – не толькі
выдатныя сябры, але і добрыя напарнікі. У некаторых краінах з іх рыхтуюць
паліцэйскіх. У дзёдзяў вельмі тонкі нюх, які ім дазваляе адшукваць зброю і
наркотыкі. А французы з дапамогай свінняў знаходзяць самыя дарагія грыбы на планеце
– труфелі.

Відавочна, ніводную жывёлу не
славяць так, як дзёдзю. Гэтаму садзейнічаюць нашы смакавыя схільнасці, павадкі
саміх свінак, нават іх падабенства на чалавека. Так што ў іх рохканні ў
хлеўчыку нам чуецца не бяссэнсавы набор гукаў, а смачная музыка маючай адбыцца
свежыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть