ПОПЫТ перавышае ПРАПАНОВЫ

10 снежня – Дзень правоў чалавека
Права на працу як найбольш годны спосаб самазацвярджэння чалавека вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэта з’яўляецца асновай усіх сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян. Разглядаючы яго як неад’емную частку актыўнай унутранай палітыкі, дзяржава ў сучасных умовах прымае неабходныя меры па забеспячэнню сацыяльных гарантый занятасці жыхароў. Аб сітуацыі на рынку працы раёна расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына СЕМЯНЧЭНКА:

– За 11 месяцаў года за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 2150 чалавек. У якасці беспрацоўных зарэгістраваны 1669. У структуры гэтай катэгорыі грамадзян 51 працэнт складаюць жанчыны, больш за 81% – рабочыя, каля 19% – служачыя. З агульнай колькасці асобы, якія ўпершыню шукаюць працу, – 8 працэнтаў; тыя, хто звольніліся па ўласным жаданні – 16%; маючыя працяглы (больш за 1 год) перапынак у рабоце – амаль 11%; звольненыя з тэрміновай ваеннай службы – 1,6%; выпускнікі і інваліды – па 0,4%.
– Як беспрацоўныя грамадзяне могуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на працу?
– З пачатку года арганізацыі раёна заявілі ў ад-дзел па занятасці 2222 вакансіі. Цяпер свабоднымі застаюцца толькі 214. Запатрабаваны спецыялісты, напрыклад: інжынеры – будаўнікі і праекціроў-шчыкі, урачы, правізары, фельчары. Неабходны адукаваныя і вопытныя прэтэндэнты на пасады, у прыватнасці, галоўнага бухгалтара ці намесніка галоўнага ветэрынарнага ўрача. Патрабуюцца заатэхнік, селекцыянер, ветфельчар, вадзіцель катэгорыі Д і Е, мастацкі кіраўнік у шэраг устаноў культуры.
– Тым не менш, паспяхова працаўладкоўваеце многіх падапечных аддзела па занятасці? 
– З пачатку года рабочыя месцы набылі 1664 чалавекі, у тым ліку 1250 – беспрацоўныя. Часовай працоўнай занятасцю быў ахоплены 261 чалавек з ліку моладзі. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіраваны 144 беспрацоўныя. Гэта садзейнічае павышэнню іх канкурэнтаздольнасці на рынку рабочай сілы. 80 чалавек навучаюцца ў адпаведнасці з трохбаковымі дагаворамі.
– Наколькі шырока ў прафесійным навучанні выкарыстоўваецца мясцовая база?
– 103 чалавекі, ці 72 працэнты, навучаліся ў Лунінцы. Працаўладкаваны 72 чалавекі, у тым ліку 49 – па атрыманай спецыяльнасці. Шырока прыцягваем жыхароў раёна да аплачваемых грамадскіх работ. У іх прынялі ўдзел 420 чалавек, у тым ліку 371 – беспрацоўны.
– Якімі лічбамі характарызуецца сацыяльная падтрымка занятасці насельніцтва?
– За 11 месяцаў у раёне створаны 594 новыя рабочыя месцы. Субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці выдадзены 22 беспрацоўным. Дапамогу па беспрацоўю атрымалі 648 маючых патрэбу, матэрыяльную дапамогу – яшчэ 37. Зніжэнне беспрацоўя назіраем з 2008-га, калі за тры гады з 1,5 працэнта палепшылі вынік да 1,0. На працягу мінулага і гэтага года маем паказчык у 0,9 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва, што не перавышае сярэднеабласны ўзровень. Прымаемыя меры спрыяюць дасягненню адноснай стабілізацыі, захаванню кантролю сітуацыі на рынку працы, што і забяспечвае грамадзянам сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі, якія прадугле-джаны заканадаўствам.
Гутарыла Таццяна ВАСІЛЬЕВА.      
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть