ПОРАХ ПАВІНЕН БЫЦЬ СУХІМ
У Лунінцы прайшлі спецыяльныя заняткі з тымі, хто ўдзельнічае ў вырашэнні пытанняў тэрытарыяльнай абароны. А гэта – старшыня райвыканкама і яго намеснікі, кіраўнікі арганізацый, на базе якіх размяшчаюцца тэрытарыяльныя войскі, прадстаўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, міжраённага аддзялення УКДБ.
У ходзе заняткаў былі заслуханы справаздачы аб арганізацыі фарміравання тэрытарыяльных войск і іх усебаковага забеспячэння, а таксама прадстаўлены кіраўнікі асобных падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Ваенны камісар Уладзімір Жук далажыў камандуючаму войскамі тэрытарыяльнай абароны, старшыні райвыканкама Васілю Агіевічу і ўдзельнікам мерапрыемства аб рабоце, якая праводзілася ў мінулым го-дзе. Сумесныя штабныя трэніроўкі і паказальныя заняткі дапамаглі не толькі на новы ўзровень узняць практычныя навыкі адказных за гэтую важную работу, але і выявіць некаторыя праблемы, да вырашэння якіх прыступілі неадкладна.
Практычная частка заняткаў уключала наведванне месцаў захоўвання матэрыяльных сродкаў тэрытарыяльнай абароны. На складзе панаваў парадак, дакладна было бачна, што дзе захоўваецца. Галоўны спецыяліст па абаронна-мабілізацыйных пытаннях Іван Беразюк і начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата Аляксандр Сімкін расказалі аб парадку іх выдачы.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, В.М. Агіевіч яшчэ раз засяродзіў увагу на важнасці распачатай справы і неабходнасці заўсёды быць гатовым абараніць сваю Айчыну.
Таццяна ПЯТРОВА. Фота аўтара.