ПРАЦАВАЦЬ, НЕ АСЦЯРАГАЮЧЫСЯ ЗА ЖЫЦЦЁ І ЗДАРОЎЕ

Прамысловая бяспека вытворчых аб’ектаў, стан абароненасці
жыццёва важных інтарэсаў асобы і грамадства – адна з важных складаючых
нацыянальнай бяспекі. Яна прадугледжвае стварэнне неабходных умоў для
ўстойлівага функцыянавання і развіцця эканомікі, зніжэння верагоднасці
ўзнеікнення аварый і катастроф.

Асаблівая ўвага прадыктавана сацыяльнай значнасцю і
эканамічнымі стратамі ад аварыйнасці і траўматызму. Надзейнасць усіх элементаў
закладваецца ў вызначанай паследвальнасці – на стадыі распрацоўкі праектаў, у
ходзе прыняцця канструктарскіх рашэнняў. Эксперыментальныя ўзоры праходзяць
выпрабаванне на трываласць, супрацьаварыйную ўстойлівасць, па якасных
паказчыках даводзяцца да неабходнай кандыцыі і патрабаванняў дзяржаўных
стандартаў.

Так, крок за крокам паяўляюцца новыя працоўныя месцы,
наладжваюцца вытворчыя адносіны, умовы, пры якіх здароўю работнікаў мало што
пагражае і гарантуе бяспеку. Усе спецыялісты, якія задзейнічаны на станках і
механізмах, працуюць у строгай адпаведнасці з правіламі эксплуатацыі.

Гэта і ёсць сутнасць асновапалагаючых прынцыпаў
прамысловай бяспекі.

Андрэй ЛЮТЫ, Алена АСІПЧУК, дзяржаўныя інспектары Брэсцкага абласнога ўпраўлення
Дзржпрамнагляду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть