ПРАЦАВАЦЬ З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ

Аб пачатку жніва ў СВК «Новае Палессе” вяскоўцам абвясціў рокат камбайнаў, які з ранку і да позняга вечара не сціхаў на рапсавым полі ў Любані.

Рабоце хлебаробаў спрыяла сонечнае надвор’е з ціхім ветрыкам і загадзя прадуманая арганізацыя працы. Таму і з уборкай рапсу справіліся за 4 светлавыя дні.

Амаль адначасова паспела і азімае жыта. Свой камбайн на хлебныя нівы першым вывеў экіпаж у складзе бацькі і сына Міхаіла і Яўгена КУДРЭВІЧАЎ:

– За плячамі ў мяне больш як 20 уборачных сезонаў, – расказвае Міхаіл Іванавіч. – Навыкі работы будучы яшчэ школьнікам набываў ля бацькі. Механізатар калгаса «Новае Палессе” ён заўсёды па-асабліваму адносіўся да жніва. Рыхтуючыся да яго, сваімі рукамі перабіраў да апошняй гайкі сваю старэнькую «Ніву”. Гэтак жа адказна адносіцца да жніва, самааддана любіць зямлю вучыў і нас, сыноў. Пастараюся, каб і мае сыны захавалі ў сэрцах такую ж пяшчоту. Мой памочнік Жэнька сёлета закончыў школу. Якім будзе далейшы шлях пакуль невядома. Аднак тое, што у яго ёсць спецыяльнасць і вопыт работы, заспакойвае – не прападзе хлопец у жыцці!

Выпрабаваць атрыманы напярэдадні жніва камбайн на рапсавым полі ў экіпажа Кудрэвічаў не атрымалася: іх КЗС-1218 на грузнуў на нізінах. Пусцілі туды тэхніку на спараных колах. Як паведаміў начальнік вытворчага ўчастка Васіль Насеня, у сёлетнім жніве ў гаспадарцы будзе задзейнічана 7 камбайнаў. Экіпажы ў асноўным роднасныя, дзе старшым камбайнерам выступаюць бацькі, а іх памочнікамі сыны: Дзмітрый Міхайлавіч і Дзяніс Дзякі, Анатоль Уладзіміравіч і Павел Мацеюкі, Сяргей Васільевіч і Эдуард Ляхавы. Ёсць і маладзёжны экіпаж – Багдан Сідарук і Васіль Дземідзюк. Работы вядуцца комплексна: амаль адразу за камбайнамі ідуць прэсы, падбіраюцца і звозяцца бліжэй да фермаў цюкі з саломай. Прадугледжана неабходная колькасць транспарту на адвозцы збожжа. У мэтах пажарнай бяспекі ў месцах работы камбайнаў знаходзіцца транспарт з вадой. Усе ўдзельнікі жніва забяспечваюцца 2-разовым гарачым харчаваннем. Падрыхтавана і ў належным рыжэме працуе зернеачышчальна-сушыльнае абсталяванне.

Па стану на 19 ліпеня ў гаспадарцы было ўбрана 152 гектары збожжавых, пры ўраджайнасці 24,1 цэнтнераў з гектара намалочана 365 тоны зерня. Усяго збожжавых і зернебабовых у «Новым Палессі” неабходна ўбраць з плошчы 1420 гектараў і 400 – кукурузы на зерне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть