ПРОСІМ ПАСПЯШАЦЦА!

На 1 жніўня гэтага года дзяржтэхагляд на дыягнастычных станцыях філіяла «Аўтапарк №10” ААТ «Брэстаблаўтатранс” і «Аўтабаза” райспажыўтаварыства прайшлі 8853 адзінкі тэхнікі, у тым ліку 1136 транспартных сродкаў, якія належаць юрыдычным асобам. За аналагічны перыяд 2010-га гэтыя лічбы адпавядалі 6702 і 1100.

Улічваючы, што на ўліку знаходзіцца 38714 адзінак тэхнікі, няцяжка падлічыць, што спраўнасць пацвердзілі толькі 23 працэнты. Як і летась, своечасова і арганізавана праходзяць тэхагляд транспарт Лунінецкай ЖКГ, філіяла «Аўтарак №10”, ААТ «Лунінецлес”, РУВП «Граніт”. Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў лідзіруюць СВК «Гарадоцкі”, «Дварэцкі”, «Вулькаўскі світанак”, СП «Аграграніт”, ААТ «Лунінецкі райаграсервіс”. У ліку адстаючых – СВК «Азарніца”, «Дзятлавічы” і КУП «Міжлескае”, якія на станцыю не прадсталі ніводнай адзінкі тэхнікі.

Пераканаўчая просьба да ўладальнікаў спісанага транспарту: зніміце яе з уліку ў Пінскім МРЭА.

Аляксандр ЧЫРЭЦ, інжынер УП «Белтэхагляд”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть