ПРЫГАЖУНІ ВЯСНЫ

У конкусна-забаўляльнай праграме “Міс Вясна-2010”, якая прайшла ў нашай школе, прынялі ўдзел вучаніцы 7-10 класаў.
Падчас шасці этапаў дзяўчаты прадэманстравалі свае таленты ў выкананні песень і танцаў, здольнасці ў кулінарыі. Цяжка давялося журы пры вызначэнні лепшага касцюма. А яшчэ кожная канкурсантка цудоўна ведае правілы этыкету. Пакарыла гледачоў 7-класніца Анастасія Свібовіч, якая заваявала тытулы “Міс Артыстызм” і “Міс Вясна-2010”. Незвычайнай была візітоўка 10-класніцы Кацярыны Нікалаевіч. Яе хатняе заданне – падрыхтоўка прычоскі “Готыка” – называлі сапраўдным шэдэўрам мастацтва. Гэтую ўдзельніцу прызналі “Міс Грацыя” і “Міс Сімпатый гледачоў”. “Міс Арыгінальнасць” заслужана атрымала Ганна Петакова, “Міс Зачараванне” – Дзіна Нікалаевіч.
Іван СВІБОВІЧ,
вучань 7 класа Краснавольскай яслі-сад-сярэдняй школы.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть