ПРЫМАЙЦЕ ВІТАННІ, мілыя людзям!
Менавіта так тлумачыцца прыгожае славянскае імя. Дзень святой прападобнай Людмілы – 29 верасня.
У суботу, у 8 гадзін раніцы, у лунінецкім храме, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, адбудзецца малебен. Запрашаюцца імянінніцы, іх родныя і сябры, каб разам далучыцца да віншаванняў Людмілам з днём анёла, пажаданням ім “многая лета”.