ПРЫРОДА ЧАКАЕ АБАРОНЫ
На жаль, некаторыя землякі грэбуюць патрабаваннямі прыродаахоўнага заканадаўства. Спыняем злачынную дзейнасць і заклікаем да вызначаных правіламі паводзін на вадаёмах і ў лясах.
У першым квартале дзяржаўныя інспектары правялі 32 прыродаахоўныя рэйды. У час іх выявілі 52 парушэнні экалагічных нормаў, у тым ліку З2 – Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 10 – паляўнічай гаспадаркі і палявання, 9 – лесакарыстання, 1 – пажарнай бяспекі.
Адабрана 16 сетак даўжынёй 600 метраў, 17 іншых прынад рыбалоўства, 3 адзінкі агнястрэльнай зброі і 1 прылада палявання. Парушальнікі пакараны штрафамі ў памеры 12,8 мільёна рублёў, прад’яўлена ўрону на суму 9,7 мільёна.
Па ўсіх пытаннях, узнікшых у сферы прыроодаахоўнага заканадаўства, а таксама аб яго парушэннях тэлефануйце па нумары 3-64-61 (кругласутачна).
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.