ПРЫВІЛЕІ ДЛЯ МНАГАДЗЕТНЫХ МАТУЛЬ

Унесены змяненні ў Палажэнне аб пенсіях за асаблівыя заслугі (Пастанова саўміна №833 ад 08.09.2012 г.). Цяпер права на такую пенсію маюць жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі 9 і больш дзяцей, і ўдастоены адной з дзяржаўных узнагарод СССР або РБ: ордэнаў – Маці, “Мацярынская слава”  і “Маці-гераіня”, медаля “Медаль мацярынства”.
Жанчынам, якія падыходзяць пад дадзеную катэгорыю, неабходна звярнуцца ў наша ўпраўленне (г. Лунінец, вул. Чырвоная, 1, тэл. 3-47-01). Пры сабе мець пашпарт, пасведчанні аб нараджэнні не менш як 9 дзяцей, дакумент, што пацвярджае адну з урадавых узнагарод, аўтабіяграфію і характарыстыку з указаннем даты напісання (для жыхарак сельскай мясцовасці засведчваецца подпісам старшыні сельвыканкама і пячаткай, для гараджанак – выдаецца работадаўцам па апошнім месцы працы), два фота-здымкі памерам 3х4 см, працоўную кніжку.
З вышэй пералічанымі дакументамі неабходна звяртацца ў кабінеты ўпраўлення згодна з месцам пражывання.
Рэжым работы: панядзелак-пятніца –  з 08.00 да 17.00 (абе-дзенны перапынак – 13.00-14.00).
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть