ПУНКТ ПРЫЗНАЧЭННЯ – СТАНЦЫЯ ЛУНІНЕЦ
Цяпер нават цяжка ўявіць, што 125 год таму ў Лунінцы быў толькі прыпыначны пункт ды будка стрэлачніка. З таго часу адбылося шмат перамен. Значны рост перавозак грузаў па Палескай чыгунцы прымусіў Міністэрства шляхоў зносін Расіі запланаваць будаўніцтва другога пуці, пачатак якога прыйшоўся на канец 1889 года, рух жа на лініі Рэчыца-Ракітна быў адкрыты ў кастрычніку 1904 года, а на ўчастку да Лунінца – яшчэ праз 2 гады. У 1903-ім прыступілі да ўкладкі другога пуці да Брэста, рух па ім да Пінска пачаўся ў 1907 годзе.
Станцыя Лунінец стала буйным чыгуначным вузлом, перакрыжаваннем чатырох напрамкаў. Тут створаны ўсе ўмовы для работы на высокім узроўні: сучасныя рабочыя і бытавыя памяшканні, камп’ютэрызацыя абслугоўвання пасажыраў і грузаадправіцеляў…
Калектыў працуе стабільна і эфектыўна, з клопатам пра бяспеку руху цягнікоў і захаванне перавозімых грузаў. Маючы добрыя вытворчыя паказчыкі, станцыя Лунінец у сваім класе аналагічных падраздзяленняў Беларускай чыгункі неаднаразова прызнавалася лідарам.
– За першую палову года пагружана 39358 тон грузаў, адпраўлена 289,9 тысячы вагонаў, сярэдняя вага цягніка склала 3301 тону, — расказвае начальнік станцыі Лунінец Валерый ВЯРЭНІЧ. – Нягледзячы на тое, што большасць нашых асноўных кліентаў знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы, змаглі дасягнуць няхай і невялікага, але прыбытку па перавозках. Рэнтабельнасць па выніках паўгоддзя склала больш як 17 працэнтаў.
Штогод значна павялічваецца колькасць асабістага аўтамабільнага транспарту ў насельніцтва. Гэта, безумоўна, сказваецца на ўзроўні пасажырапатоку. Аднак, за шэсць месяцаў у розных напрамках адпраўлена 314100 пасажыраў. У кожнага – свой характар, настрой, звычкі. Работнікі вакзала заўсёды стараюцца ўлічыць усе нюансы і несці толькі станоўчыя эмоцыі.
Усе поспехі і паказчыкі вытворча-фінансавай дзейнасці залежаць, перш за ўсё, ад людзей. Многія з нашых работнікаў маюць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, некаторыя працягваюць павышаць прафесійны ўзровень. Аднак, адукацыя – гэта далёка не ўсё, многае залежыць ад адказнасці і дысцыплінаванасці.
Многія пакаленні чыгуначнікаў будавалі і развівалі станцыю, перадаючы моладзі лепшыя традыцыі павагі да прафесіі і адказнай працы. На ветэранаў раўняецца моладзь, а ў цэлым калектыў, які налічвае больш як 200 чалавек, паспяхова выконвае пастаўленыя задачы, сваёй працай і вернасцю чыгунцы мацуе імідж Лунінца, як надзейнага перавозчыка грузаў і пасажыраў.
Анатоль ЖУК раней працаваў у дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Некалькі год таму змяніў спакойную размераную работу на больш напружаную. Саставіцель цягнікоў з усмешкай заўважае: «Хоць і цяжэй, аднак – для душы!”.
Добрымі словамі аддзячваюць пасажыры работу білетнага касіра Вольгі МАЦЮШЭНКА. Адзін з апошніх прыкладаў: юнаку неабходна было паехаць у сталіцу, а пра пакупку праязнога дакумента ён не паклапаціўся загадзя. «Выбачайце, але білетаў на Мінск няма. Магу прапанаваць толькі з перасадкамі” – адказала білетны касір і параіла, як лепш дабрацца. «Дзякуй!” – пачула ў адказ.
Ганна ВАРОНІЧ толькі пачынае сваю працоўную дзейнасць у якасці раз’язнога білетнага касіра. Добрымі словамі аб сваёй вучаніцы адгукаецца Надзея ГРЫНЕВІЧ, а пасажыры з задавальненнем набываюць білеты ў Ганначкі.
Так сталася, што адразу пасля закачэння вучобы Аляксандра КРЫЎКО апрануў армейскае абмундзіраванне – яго прызвалі на ваенныя зборы. Пасля іх праходжання малады спецыяліст прыехаў у Лунінец. Дзяжурны па сартавальнай горцы заўсёды звяртаецца за падказкамі да больш вопытных калег, якія ніколі не адмаўляюць яму ў гэтым.
Бухгалтар Ганна ДЗЕМІДОВІЧ 25 год таму пачынала сваю дзейнасць на станцыі Лунінец аператарам СТЦ. Цяпер на такой жа пасадзе працуе дачка Таццяна. Сын Віктар таксама звязаў жыццё з чыгункай – машыніст у Гомелі. Дачка Ірына – хірург, а Уладзіслаў і Насця – яшчэ школьнікі. Шчаслівая жанчына ў 1999 годзе атрымала сваю галоўную ўзнагароду – Ордэн Маці.
Святлана МАХОНЬ – аператар пры дзяжурным па станцыі. А пры неабходнасці можа перасесці з-за свайго камп’ютара за пульт і выконваць абавязкі дзяжурнага.
Старшы аператар СТЦ Марыя КУЗЬМІЧ працуе на станцыі Лунінец больш як 30 год. З цеплынёй адгукаюцца пра жанчыну калегі па смене. Толькі добрыя словы гаворыць і яна ў іх адрас.
Стараннасцю вызначаецца камерцыйны агент Ніна НІКІЦЕНКА, якая займаецца планаваннем перавозак і афармленнем неабходных дакументаў.
З усмешкай па жыцці крочыць маняўровы дыспетчар Іван ІЛЬЮЧЫК. І стараецца зрабіць усё, каб добры настрой панаваў у змене. А так, як вядома, і працаваць лягчэй.
Утульнасць і добры настрой у прыёмнай стварае сакратар Ларыса НЕКРАШЭВІЧ.
Адміністрацыя, прафсаюзны камітэт, саветы ветэранаў і моладзі, пярвічныя арганізыцыі БРСМ і ГА «Белая Русь” ВІНШУЮЦЬ работнікаў і ветэранаў з прафесійным святам! Жадаем вам далейшых вытворчых поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту, працвітання вашым сем’ям.
Среди вагонов, поездов
Бесценен труд без лишних слов.
На ваших плечах – километры путей.
Немного таких в этом мире людей,
Кто может узлы воедино свести
И в пункт назначения груз привезти,
Кто знает все станции по именам,
Кто к месту добраться поможет любому, П
роложит маршрут и оформит билет…
Желаем всем долгих и радостных лет,
И новых свершений, и новых побед!
Бегут вперед стальные магистрали, С
вязали прочно с новым старый век.
И тверже чугуна, прочнее стали –
Трудом дорогу славит человек.
Железная дорога, каждый знает,
Жива людьми, дарящими заботу,
Что, жизнь свою дороге посвящая,
Вложили душу в повседневную работу!