ПЫТАННІ ЗАСТАЮЦЦА

Дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося непадалёк ад
Мікашэвіч, пакуль пакідае следчым больш пытанняў, чым адказаў.

На дарозе Гомель-Кобрын у кювеце апынулася вялікагрузная
машына, якая кіравалася ў Брэст. У кабіне знайшлі мёртвага вадзіцеля. Абставін,
якія маглі б стаць прычынай трагедыі, пакуль не выявілі. Кропку ў справе
павінна паставіць судова-медыцынская экспертыза. Пакуль жа ёсць здагадкі, што
сэрца вадзіцеля спынілася да таго, як машына апынулася ў кювеце.

“БІТЫ НЯБІТАГА ВЯЗЕ…”

Цяжка сказаць, што аб’яднала раней судзімага жыхара
Мікашэвіч С. з, хоць і не працуючым, але не меўшым канфліктаў з законам З.
Хутчэй за ўсё, прага лёгкай нажывы. Разам яны схітрыліся вынесці з двара па
вуліцы Балотная  шэсць металічных труб.
Скарыстацца ўкрадзеным не паспелі. Гэта, аднак, не вызваліць ад справядлівага
пакарання.

Апошнім часам крадзяжы не здаюць сваіх сумна лідзіруючых
пазіцый у крымінальнай зводцы. У спісе ўкрадзенага – запасныя часткі да
аўтамабіляў, электраінструменты, акумулятарныя батарэі і нават металічны плуг з
прыладамі да воза.

СУПРАЦЬ ЛОМА ЁСЦЬ ПРЫЁМЫ

Праваахоўнікамі затрымана група незаконных скупшчыкаў
металічнага лома.

У поле зроку супрацоўнікаў дэпартамента фінансавых
расследаванняў КДК жыхары нашага раёна трапілі пры спробе вывезці за межы
краіны 430 кілаграмаў каляровых металаў. Вобыск, праведзены на “базе” паблізу
Дзятлавіч уразіў нават бывалых “пінкертонаў”. Тут знайшлі 25 тон чорнага і каля
тоны каляровага металу.

Як высветлілася, на хутары была наладжана цэлая сетка па
прыёму металічнага лому ў насельніцтва. Атрыманы лом выгадна перапрадавалі ў
Расію. Мяркуецца, што толькі за апошнія тры месяцы незаконны заробак
прадпрымальных нарыхтоўшчыкаў склаў 450 мільёнаў рублёў. На парушальнікаў заведзена
крымінальная справа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть