Пераадольваючы сябе

Спартыўныя спаборніцтвы патрабуюць ад удзельнікаў здольнасцей прадэманстраваць не толькі фізічную падрыхтоўку, але і ўпарты характар, волю да перамогі. Адна справа, калі на старт выходзяць падрыхтаваныя спартсмены. І зусім іншая, калі ў барацьбу ўступаюць людзі з абмежа-ванымі фізічнымі магчымас-цямі.
Па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” на чале з Людмілай Курак упершыню на базе СДЮШАР у Лунінцы адбылі-ся спаборніцтвы для гэтай катэгорыі грамадзян. Удзельнікаў, а іх сабралася 30 чалавек, вітаў дырэктар РФСК “Здароўе” Ігар Гапон. Адзначыўшы, што прадстаўнікі Лунінеччыны неаднаразова прымалі ўдзел у Паралімпійскіх гульнях, запэўніў:  цяпер такія старты будуць арга-нізоўвацца ў раёне рэгулярна. Упрыгожыла цырымонію адкрыцця выступленне шасцікласнікаў лунінецкай СШ №2.
Спаборніцтвы праходзілі па трох відах спорту. Самым масавым стаў дартс, у якім прынялі ўдзел 18 чалавек. Трапнасцю вызначыўся Андрэй Вабішчэвіч. Другое месца заняў Аляксандр Шэўчык, трэцяе – Надзея Садоўнікава.
У шашках не было роўных Людміле Гусаім. Зусім крыху саступіла ёй Юлія Пацяга, а трэцім стаў Дзмітрый Клімчук.
 Лепшым у тэнісе прызнаны Сяргей Смятанін, а замкнула прызавую тройку Святлана Качановіч.
РФСК “Здароўе” падрыхтаваў для ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў невялікія падарункі, для прызёраў – дыпломы, а для пераможцаў – грашовыя прызы.
ДЗЯКУЙ ЗА ЦУДОЎНАЕ СВЯТА!
Спаборніцтвы дапамаглі нам паверыць у свае сілы, не здавацца. Нас усіх аб’ядноўвае агульны боль, хваробы, якія вельмі цяжка пераносіць у адзіноце. За дзве з паловай гадзіны мы сталі бліжэй адзін да аднаго.
Вельмі спадабалася выступленне школьнікаў, у якім гучала пажаданне здароўя, шчасця, дабра.
Пасля спаборніцтваў нас запрасілі ў кафэ “Казка” на салодкі стол.               У цёплай сяброўскай абстаноўцы доўга яшчэ абмяркоўвалі прайшоўшае мерапрыемства. Дзякуй усім, хто зрабіў нам такі цудоўны і шчыры падарунак, асабліва – Людміле Курак, Ігару Гапону і Дзмітрыю Дырду.
Напярэдадні Дня інвалідаў жадаю ўсім мужнасці, цярплівасці, пазітыўнага настрою.                                      Ніна НІКІЦЮК. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть