Першапраходцы

Першы выпуск навучэнцаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй адбыўся напярэдадні новага года ў політэхнічным каледжы.
Дзевятнаццаць дзяўчат і адзін юнак вытрымалі жартаўлівыя выпрабаванні вядучых – адказалі на пытанні аб навучальнай установе і выкладчыках. А потым яны ж атрымалі з рук дырэктара Андрэя Баўкуновіча і намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Алы Ачапоўскай заслужаныя дыпломы, а таксама пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыйных катэгорый і граматы за актыўны ўдзел у жыцці каледжа.
Першы выпуск стаў гісторыяй. Многія выпускнікі застануцца працаваць на Лунінеччыне ў філіялах райспажыўтаварыства, іншыя паедуць у другія раёны, хтосьці працягне навучанне. Якім бы ні быў іх далейшы шлях, пажадаем, каб ён быў шчаслівым!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть