Працягваецца Месячнік Чырвонага Крыжа.

«НЕ – ТЫТУНЮ!”
З 15 па 31 мая праводзіцца ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню”, якая закончыцца ў Сусветны дзень без тытуню.
У раёне будзе праведзены шэраг разнастайных мерапрыемстваў, сярод якіх круглыя сталы, дэбаты, інфармацыйныя гадзіны ў навучальных установах і на прадпрыемствах. Валанцёры Чырвонага Крыжа пачалі падрыхтоўку да акцыі «Дышы вольна”.
«СВЕЧКІ ПАМЯЦІ”
на плошчы Леніна ў райцэнтры запалілі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Вечарам прахожыя атрымлівалі лістоўкі з выразным дэвізам і адрасамі інтэрнет-рэсурсаў, дзе размешчана падрабязная інфармацыя пра ВІЧ, адказы на хвалюючыя пытанні. А пасля заката сонца на плошчы выразна «намалявалася” чырвоная стужачка – сімвал памяці памёршых ад СНІДу. Хвілінай маўчання ўзгадалі тых, хто загінуў ад жудаснай «чумы ХХ стагоддя”.
МІНІ-ПРАЕКТЫ З МАКСІМАЛЬНЫМІ ВЫНІКАМІ
Чатыры маладзёжныя ініцыятывы перамаглі на абласным конкурсе і атрымаюць фінансавую падтрымку.

Валанцёры Чырвонага Крыжа з Мікашэвіцкай гімназіі будуць рэалізоўваць міні-праект «Узровень бяспекі/ПАРОГ ранімасці=ЖЫЦЦЁ”. Дапамагчы тым, хто побач вырашылі члены групы «Пламя”, «Маладыя –маладым” стануць працаваць з дзецьмі-інвалідамі і маладымі інвалідамі ў рамках міні-пректа «Свет у імя жыцця”, а «Мерыдыян” арганізуе «Незвычайныя прыгоды Міколкі і Кацярынкі” для малодшакласнікаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть