РАДАСЦЬ – У ПАДАРУНАК
Велічныя, упрыгожаныя цацкамі ёлкі, добрыя дзед Мароз і Снягурка, вясёлыя песні і карагоды ператвараюць пераднавагоднія дні ў свята. У апошні тыдзень года паўсюль ладзіліся ранішнікі для дзетвары.

Не стаў выключэннем і сацыяльны прытулак. Для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у прыёмных сем’ях, падрыхтавалі дабрачынную акцыю «Шлях да сэрца”. Спачатку ў руках кожнага пабывала «чароўнае дрэўца”, з дапамогай якога хлопчыкі і дзяўчынкі загадалі жаданні. Прадстаўнікі ДАІ і інспекцыі па справах непаўналетніх уручылі салодкія падарункі, а аддзел па справах моладзі – яркія і цікавыя кніжкі.