РАЙ ДЛЯ ДУШЫ

Менавіта так назваў памяшканне, дзе размясцілася аддзяленне для дзённага знаходжання інвалідаў, дыякан Крыжаўздвіжанскай царквы айцец Сергій Плотніцкі, які напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў пабываў тут разам са старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людмілай Казадаевай і кіраўніком раённага аддзялення Беларускага саюза жанчын, галоўным рэдактарам “Лунінецкіх навін” Таццянай Вайцяхоўскай.

Больш кя 20 інвалідаў рознага ўзросту штодня знаходзяць тут цяпло і ўвагу, клопат і шчырасць. Галоўнае ж, цярплівыя работнікі ўстановы прафесіянальна прывіваюць сваім асаблівым наведвальнікам самыя простыя навыкі і ўменне па магчымасці адпатавацца да складанасцей жыцця. Сведчаннем таго, што многае атрымліваецца, сталі шматлікія малюнкі, карціны з прыроднага матэрыялу, вырабы з бісеру. Госці шчыра захапляліся іх хараством. У знак удзячнасці ад РГА “Белая Русь” кожны з наведвальнікаў аддзялення атрымаў падарункі. У гэты дзень не засталіся без увагі і насельнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых людзей. У дадатак да электрычнага чайніка ад “Белай Русі” яны атрымалі салодкія пачастункі ад “Беларускага саюза жанчын”. А выступленні прадстаўнікоў гэтых арганізацый былі хораша аздоблены вершамі таленавітай паэткі Галіны Гаргун. Сустрэча мае працяг. Пагутарыўшы са старымі, і адчуўшы як прыязна і цёпла сустрэлі яны святара, айцец Сергій паабяцаў, што будзе наведвацца сюды кожную суботу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть