РАСПЛАТА ЗА ПАРУШЭННЕ
Сёлета ў агні загінуў адзін жыхар Лунінеччыны (за 2 месяцы мінулага года – 6), матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў амаль 380 мільёнаў рублёў.
У выніку загаранняў пашкоджаны 17, знішчаны 14 пабудоў і 1 аўтамабіль. Выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на суму 1 мільярд 382 мільёны рублёў.
Прычыны пажараў па-ранейшаму звязаны з неасцярожнасцю пры карыстанні агнём (5), парушэннямі пры эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў (5), незахаваннем правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў (4).
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.