РАЗАМ – СУПРАЦЬ АЛКАГОЛЮ
У рамках праекта “Агульная справа” – праўда аб алкагольнай залежнасці” прайшлі сустрэчы на ААТ “Лунінецкі малочны завод” і Дзяржаўным прадпрыемстве “Лунінецкі рамонтна-механічны завод.”
Перад калектывамі выступілі свяшчэнаслужыцелі і прадстаўніцы сястрынства святой княгіні Елісаветы. Дасціпнай мовай і на яскравых прыкладах яны расказалі прысутным аб шкодзе алкагалізму, які крок за крокам разбурае мозг чалавека, грамадства і веру ў сэнс жыцця. Падказалі выхады з сітуацыі для людзей, блізкія, якіх пакутуюць ад гэтай праблемы. Пры гэтым была звернута ўвага на недапушчальнасць кадзіравання, што дрэнна ўплывае на псіхіку чалавека. Трэба самім асэнсаваць, зразумець і знайсці выхад з сітуацыі, пры гэтым асцерагацца ўступлення ў розныя плыні рэлігій. Асноўныя – праваслаўная, каталіцкая і іслам. На прыкладзе дакументальнага фільма “Давай вып’ем” было паказана, як уплывае алкаголь на чалавека.