РЭАЛЬНЫЯ КРОКІ ДА ЗНІЖЭННЯ ЭНЕРГАСПАЖЫВАННЯ

Беларусь адносіцца да ліку дзяржаў, якія недастаткова забяспечаны ўласнымі энергетычнымі рэсурсамі. У сувязі з гэтым, палітыка краіны накіравана на мадэрнізацыю і трансфармацыю паліўна-энергетычнага комплексу, зніжэнне энергаёмістасці, распрацоўку і ўкараненне рэсурса- і энергазберагаючых тэхналогій.

Распрацаваны і рэалізуецца комплекс мер і шэраг праграм. Сярод тых, што дзейнічаюць на Лунінеччыне, – фінансавыя праекты “Рэабілітацыя раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” і “Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. У 2010 годзе Сусветным банкам нашаму раёну на правядзенне мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці выдзелена 1 мільярд 660 мільёнаў рублёў. Сродкі выкарыстоўваліся на ўстаноўку кагенерацыйнай устаноўкі ў кацельні Мікашэвіцкай ЖКГ, замену энергаёмістых свяцільняў на энергазберагаючыя, а таксама аконных блокаў на шклопакеты ў некалькіх навучальных установах раёна. Група экспертаў Сусветнага банку, якая наведала раёна з мэтай маніторынгу рэалізацыі праектаў, засталася задаволенай убачаным. Як падлічылі спецыялісты, дзякуючы праведзеным мерапрыемствам эканамічны эфект складзе 324 адзінкі ўмоўнага паліва або 125 мільёнаў рублёў у год.

Аднак, не ўвесь патэнцыял яшчэ вычарпаны. Наведваючы мікашэвіцкую СШ №1, прадстаўнікі дэпартамента па энергаэфектыўнасці звярнуліся да кіраўніцтва аддзела адукацыі, каб падрыхтавалі дакументы на выдзяленне 200 тысяч еўра на завяршэнне мерапрыемстваў.

Як адзначае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Аляшкевіч, такога роду крокі дапамогуць у пэўнай ступені дабіцца больш важкіх вынікаў. За 9 месяцаў спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў у раёне склала 59065 тон умоўнага паліва. Тэмпы росту энергазатрат павялічыліся да 105,8 працэнта. На жаль, пакуль не выконваецца агульны мэтавы паказчых па энергазберажэнню: пры заданні мінус 6 працэнтаў, ён знаходзіцца на ўзроўні мінус 1,2. Між тым, самыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы Лунінеччыны спраўляюцца з заданнем паспяхова. У іх ліку РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, “Палессеэлектрамаш”, “Лунінецкі малочны завод” і хлебазавод. Не выклікае асаблівых праблем яго выкананне ў бюджэтных арганізацыях. А вось сярод сельгаспрадпрыемстваў справіліся з заданнем толькі 3. Доля мясцовых відаў паліва склала 63,4 працэнта пры заданні 53,3.

Па выніках 7 месяцаў скарэкціравана праграма па энергазберажэнню, якая ўключае 62 мерапрыемствы і прадугледжвае гадавы эканамічны эфект 4834 тоны ўмоўнага паліва. На сённяшні дзень выкананы 45. Агульны аб’ём фінансавання склаў 4,339 мільярда рублёў.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть