САМАЯ ДАКЛАДНАЯ І ПОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Пра ўсё, чым жыла і жыве наша Лунінеччына, знаходзіцца ў раённым аддзеле статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці. Узначальвае яго Віктар ДЫДЫШКА:

– Пры ажыццяўленні статыстычнай дзейнасці кіруемся Канстытуцыяй, Законамі, актамі і іншымі нарматыўнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляецца збор, апрацоўка, абагульненне, захоўванне і абарона дадзеных на падставе статыстычнай метадалогіі. Гэта інфармацыя накіроўваецца ў райвыканкам, Савет народных дэпутатаў, а таксама ў іншыя дзяржаўныя арганізацыі па зацверджаных рэестрах.

Шмат інфармацыі, найбольш значнай і цікавай для насельніцтва змяшчаем на старонках раённай газеты. Так, з цікавасцю ўспрымаецца інфармацыя аб дэмаграфічнай сітуацыі. У першым паўгоддзі зарэгістравана 402 нараджэнні. Гэта на 22 немаўляці менш, чым у 2010 годзе. Разам з тым, радуе, што стала больш нараджацца дзетак у сельскай мясцовасці – на 2,3 працэнта. Менш на 1,6 працэнта зарэгістравана колькасць пайшоўшых з жыцця. Разам з тым, засмучае той факт, што нарадзілася на 144 чалавекі менш, чым памерла. Радуе сітуацыя па заключэнню шлюбаў – 198 (на 5,3 працэнта больш). Аднак, і скасоўвацца яны сталі часцей: на 100 шлюбаў – 74 разводы.

Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, у першым паўгоддзі склаў 222726,8 мільёна рублёў, што на 14,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2010-га.

У рознічным гандлі рэалізавана харчовых тавараў і тытунёвых вырабаў на суму 94306,5 мільёна рублёў, прамысловых – на 59526,5 мільёна, што складае ў супараўнальных цэнах 114,4 і 140,2 працэнта да ўзроўню І паўгоддзя мінулага году. Прададзена алкагольных напіткаў на 21071,8 мільёна, што перавышае мінулагодні паказчык на 15,9 працэнта.

Значна павялічыўся попыт на абутак (62,4 працэнта), панчошна-шкарпэтачныя вырабы (58,7) і будаўнічыя матэрыялы (52,6).

Калі ў чэрвені найбольшай папулярнасцю карысталася бытавая тэхніка, то ў ліпені, спажыўцы аддалі перавагу верхняму аддзенню, у прыватнасці, трыкатажным вырабам.

Нягледзячы на тое, што аб’ём інфармацыі, які трапляе ў аддзел, вельмі вялікі, яго своечасова адсочваюць работнікі нашага невялікага калектыву ў 10 чалавек. Мы вельмі ўдзячны за супрацоўніцтва ўсім прадпрыемствам і арганізацыям раёна. Спадзяемся, што і надалей, інфармацыя, якая паступае ад іх, будзе своечасовай і дакладнай.

Віншую калектыў з прафесійным святам. Жадаю здароўя, цярплівасці, удачы і сямейнага дабрабыту.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть