СЕРТЫФІКАТ АДКРЫЎ ДЗВЕРЫ Ў ЕЎРОПУ
Становішча на ААТ “Палессеэлектрамаш” застаецца пакуль складаным. Трывожыць яно не толькі мясцовыя ўлады, але і ўрад краіны. Прынамсі, гэтым можна растлумачыць той факт, што апошнім часам на вядучым лунінецкім прадпрыемстве пабывалі многія чыноўнікі вышэйшага рангу. На мінулым тыдні сюды завіталі суддзя Канстытуцыйнага суда Станіслаў Яўгенавіч ДАНІЛЮК, першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Іван Іванавіч ДЗЕМІДОВІЧ і генеральны дырэктар аб’яднання “Белутормет” Аляксей Дзмітрыевіч АНОШКА. Удзел у сустрэчы браў таксама старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч АГІЕВІЧ. Сустракаў гасцей дырэктар ААТ “Палессеэлектрамаш” Сяргей Мікалаевіч КАРПАЎ.
С.Я. Данілюк расказаў пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2006-2010 гады. Прысутным цікава было даведацца, што па індэксу развіцця Беларусь знаходзіцца ў “залатой сярэдзіне” – на 68 месцы з 200, апярэдзіўшы не толькі краіны былога Саюза, але і многія іншыя дзяржавы. Такія, як, скажам, Турцыя, якая знаходзіцца на 73 пазіцыі. Няма ў нашай рэспубліцы і катастрафічнага расслойвання грамадства на багатых і бедных, у той час як у Расіі гэтая крыўдная суадносіна дасягае 30-кратнага, а ў Маскве – 45-кратнага памеру. Прывёў дакладчык і іншыя лічбы і факты, якія пераконвалі, што незалежная Беларусь упэўнена ідзе па шляху паступальнага развіцця.
Проста і даходліва расказаў С.Я. Данілюк пра функцыі Канстытуцыйнага суда, галоўнай задачай якога быў і застаецца строгі кантроль за тым, каб усе нарматыўна-прававыя акты і законы адпавядалі Асноўнаму закону краіны.
І.І. Дземідовіч пачаў свой зварот да работнікаў “Палессеэлектрамаша” са слоў удзячнасці. Яны былі цёплымі і зразумелымі не толькі таму, што Іван Іванавіч нарадзіўся і вырас на Брэстчыне, а яшчэ і таму, што прыезджаму чалавеку асабліва яскрава бачны станоўчыя змены, якія адбываюцца ў нашым краі. Зрэшты, не толькі ў ім. Першы намеснік Міністра прамысловасці расказаў, які няпросты шлях давялося прайсці прамысловай галіне краіны за час станаўлення нашай незалежнай краіны. Пасля развалу СССР Беларусь засталася сам-насам са сваімі праблемамі. З’яўляючыся, па сутнасці, зборачным цэхам вялікай дзяржавы, яна была пазбаўлена не толькі звычных рынкаў збыту, але і навукова-праектных структур, якія маглі б дапамагчы заваяваць новыя. Тым не менш, катастрофы ўдалося пазбегнуць. Былі захаваны вядучыя прадпрыемствы прамысловай галіны, а для людзей – магчымасць жыць і працаваць.
“Прарыўным праектам” назваў І.І. Дземідовіч рашэнне перадаць 5 год таму “Палессеэлектрамаш” пад крыло “Белутормета”. Зараз аб’яднанне ўкладвае ў развіццё прадпрыемства вялікія сродкі. За бліжэйшыя два гады на абнаўленне вытворчасці будзе накіравана каля 15 мільёнаў еўра. Гэтыя і іншыя інвестыцыі абавязкова павінны даваць аддачу павелічэннем аб’ёмаў выпуску прадукцыі, паляпшэннем яе якасці, умоў працы машынабудаўнікоў, ростам іх заработнай платы.
Госць выказаў упэўненасць у тым, што “Палессеэлектрамаш” чакае больш стабільнае і багатае заўтра. Пацверджаннем гэтаму стала прыемная навіна, якая напярэдадні прыйшла на завод. Электарухавікі, выпускаемыя ў Лунінцы, паспяхова прайшлі ўсе тэставыя выпрабаванні на адпаведнасць міжнародным патрабаванням якасці. У выніку ААТ “Палессеэлектрамаш” атрымала міжнародны сертыфікат, які дае права прадаваць сваю прадукцыю еўрапейскім краінам.
Аптымістычным было і выступленне старшыні райвыканкама В.М. Агіевіча. Падставай для гэтага стаў той факт, што, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы, раён паспяхова справіўся з амаль усімі прагнознымі паказчыкамі пяцігодкі. Дынамічна развіваліся ўсе галіны народнай гаспадаркі. Станоўчыя зрухі бачны і на “Палессеэлектрамашы”. Васіль Міхайлавіч прыгадаў нядаўнюю абарону бізнес-плана прадпрыемства. Яго ўвасабленне ў жыццё якраз і закліканы даць неабходны штуршок для развіцця прадпрыемства.

Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.