ШАНЦ ДЛЯ НАРМАЛЬНАЕ ЖЫЦЦЯ

Уявіце дзве іконы: адна –
звычайная, за якой даглядаюць, другая — 
закопчаная, пащзабытая. Так і ў асяроддзі людзей. Якім трэба быць
чалавекам, каб ад цябе не адвярнуліся? Пра гэта разважаў айцец Сергій падчас
сустрэчы ў рамках акцыі «Альтэрнатыва”. Арганізатарам яе выступіў РАУС і сабраўшы
щ сваим зале тых, хто можа аказаць дзейсную дапамогу грамадзянам, якія раней
былі асуджаны і маюць патрэбу ў працаўладкаванні.

Начальнік крымінальна-выканаўчай
інспекцыі Якім Соц расказаў, што мэта мерапрыемства – папярэджанне злачыннасці
сярод тых, хто быў калісьці асуджаны. Начальнік аддзела па занятасці
насельніцтва Вольга Уладзімірава засяродзіла ўвагу на сітуацыі, што склалася на
рынку працы. Зараз у раёне на 260 вакансій – 290 беспрацоўных. На жаль, не
заўсёды, атрымаўшы накіраванне з крымінальна-выканаўчай інспекцыі, грамадзяне
звяртаюцца сюды за садзеяннем. Многія прыходзяць, каб атрымаць адзнаку, а не
знайсці работу.

Вядома, што многія з названай
вышэй катэгорыі грамадзян, не маюць прафесіі. Таму аддзел па занятасці
насельніцтва накіроўвае на курсы прафнавучання, аказвае садзеянне тым, хто
марыць наладзіць уласную справу: дапамагае ў складанні бізнес-плана і атрыманні
бязвыплатнай субсідыі.

Псіхолаг сацыяльнай службы Ірына
Буневіч расказала, што на ўліку знаходзіцца 38 чалавек. Тым, хто, апынуўшыся на
волі, на працягу трох месяцаў звяртаецца ў сацыяльную службу, могуць атрымаць
гуманітарную дапамогу. Летась яе аказалі 7 чалавекам.

Стршыня раённай арганізацыі
таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба паведаміла, што іх арганізацыя таксама
дапамагае былым асуджаным. Праўда, дагэтуль здараюцца выпадкі, калі тыя, хто не
жадае працаваць, калясілі па ўсёй краіне ў пошуках «лёгкай” гуманітаркі,
наведваючы аб’екты таварыства. Каб такога не дапусціць на Лунінеччыне, дапамогу
ў дабарачыннай арганізацыі прадастаўляюць толькі тым, хто мае адпаведную
даведку з адзнакай у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Не заўсёды грамадзяне могуць
адаптавацца ва ўмовах звычайнага жыцця. Іншы раз яны проста не жадаюць гэта
рабіць: злоўжываюць спіртнымі напіткамі, учыняюць супрацьпраўныя дзеянні. З
такімі асобамі размовы праводзіць пракурор. Старшы памочнік пракурора Таццяна
Свібовіч расказала пра лёс аднаго з жыхароў раёна, над якім днямі адбыўся
чарговы суд. У 2009 годзе 17-гадовы юнак быў асуджаны на 5 год за замах на
згвалтаванне. Пакаранне адбываў у выпраўленчай установе. За добрыя паводзіны
неадбыты тэрмін быў замены на абмежаванне волі. Вярнуўшыся дамоў, не імкнуўся
да нармальнага жыцця, аддаючы перавагу шумным кампаніям і спіртным напіткам.
Працаўладкавацца не думаў, і ў выніку за парушэнне прэвентыўнага нагляду быў
асуджаны на 1,5 года з адбываннем пакарання ў выпраўленчай установе.

Пачуўшы прыгавор на твары
маладога чалавека паявіліся слёзы: «Я проста хацеў вольна жыць… Праз чатыры
месяцы я стану бацькам…” На жаль, будучага галаву сямейства ніколькі не
хваляваваў той факт, на якія сродкі будзе гадавацца яго дзіця. Можа, чарговы
тэрмін дапаможа ўсвядоміць, што настаў час думаць не толькі пра сябе.

Каб знайсці
выйсце з няпростай сітуацыі, трэба дакладна ўсведамляць, у чым мэта жыцця. Па
словах айца Сергія, самае страшнае, калі чалавек не можа гэтую мэту вызначыць.
Свяшчэннаслужыцель падзяліўся жыццёвымі назіраннямі. У першай гісторыі
злоўжыванне спіртным пазбавіла чалавека сям’і, штурхнула на злачынства, у
выніку чаго ён аказаўся за кратамі. Царква і вера дапамаглі зразумець памылкі. Перад
ім раскрылася новае жыццё, у якім ён знайшоў сябе, новую сям’ю і любімую
работу.

Герой другой гісторыі – сірата.
Выпрабоўваючы складанасці, звярнуўся з просьба прыняць яго ў лона царквы. Юнака
пахрысцілі і сталі аказваць дапамогу. Аднак атрыманыя сродкі ён траціў на
разгульнае жыццё. Калі падман раскрыўся, юнак знік і адсутнічаў на працягу двух
год (учыніў злачынства і адбываў тэрмін у выпраўленчай установе). Вярнуўшыся дамоў,
зноў прыйшоў у царкву, запэўніваў, што раскайваецца ў тым, што не
прыслохоўваўся да настаўленняў айца Сергія. Яму паверылі ў чарговы раз. Сабралі
грошы, каб дапамагчы пачаць сумленнае жыццё. Аднак і на гэты раз сродкі былі
прапіты за адзін вечар…

Царква не адварачваецца ад самых,
здавалася б, прапашчых людзей. Тыя, хто не ведае, як адаптавацца да звычайных
умоў, могуць звярнуцца ў «Падвор’е”, створанае пры Свята-Елісавецінскім
манастыры: жыллём і харчаваннем будуць забяспечаны.

Прысутнасць на мерапрыемстве
кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый дапамагла ў працаўладкаванні многім,
хто прыйшоў на сустрэчу. Была выказана ўдзячнасць за садзеянне дырэктарам СП
«Аграграніт” і ААТ «Лунінецрамбуд”.

У чалавека заўсёды ёсць
альтэрнатыва: сядзець у турме ці лячыцца ў ЛПП, ісці на злачынства ці сумленна працаваць,
стварыўшы сям’ю. Выбар – за кожным. «Мы будзем рады працягнуць руку дапамогі
кожнаму, хто звернецца да нас”, – адзначыў Якім Іванавіч, падводзячы вынікі
мерапрыемства.

Дзяржава не ставіць кляймо на
былых асуджаных, а спрабуе ім дапамагчы працаўладкавацца, дае шанц для будучага
жыцця.

Алена ДАНІЛОВІЧ. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть