ШКОЛА МУЖНАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ

Жыццё паказвае, што работа масавай арганізацыі ДТСААФ па-сапраўднаму патрэбна краіне і грамадству. Супрацоўнікі абароннага таварыства захоўваюць і прымнажаюць традыцыі некалькіх пакаленняў, удасканальваюць методыкі выкладання ваенна-прыкладных дысцыплін, надаюць важную ўвагу патрыятычнаму і фізічнаму выхаванню. 
Гэта пацвердзіла выступленне старшыні Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ Барыса Гнедзькі падчас справаздачна-выбарчага сходу, удзел у якім браў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Анатоль Захаркевіч.
Зараз арганізацыя аб’ядноўвае 50 пярвічак і налічвае 2845 членаў. Штогод праводзяцца месячнікі абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы і ў гонар Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, мерапрыемствы да дзён вызвалення гарадоў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізоў-ваюцца сустрэчы моладзі з ваенна-служачымі мясцовай часці і воінамі-інтэрнацыяналістамі, ушаноўваюцца ветэраны вайны і ДТСААФ. Рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і спартакіяды дапрызыўной моладзі. З 2008 года падрыхтаваны спартсмены-разраднікі па мотаболе: 3 майстры спорту, 9 кандыдатаў у майстры спорту, 9 першаразраднікаў, яшчэ 5 юнакам прысвоены другі разрад. Акрамя гэтага, другі і трэці разрад у стральбе выканалі 16 спартсменаў.
Вялікі ўклад у развіццё тэхнічных відаў спорту належыць аўташколе ДТСААФ, мотабольнаму клубу “Лу-нінец”, лунінецкай СШ №2 і Сінке-віцкай СШ.
Важнае месца арганізацыйная структура надае навучанню вадзіцеляў розных катэгорый. Толькі за мінулы год іх падрыхтавана 333. Паляпшэнню якасці навучальнага працэсу спрыяе пастаянна абнаўляемая матэрыяльная база. Набылі 27 камп’ютараў, 3 мультымедыйныя ўстаноўкі, 3 тэлевізары, 5 легкавых аўтамабіляў, 2 ЗІЛ-131 і 2 прычэпы Е-5.
Актыўна вядзецца работа са сродкамі масавай інфармацыі. Гэта адзначыў у сваім выступленні вядучы спецыяліст Брэсцкай абласной структуры ДТСААФ Уладзімір Пруднікаў. Газета “Лунінецкія навіны” двойчы ўваходзіла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу па асвятленню дзейнасці абароннага таварыства і пытанняў патрыятычнага выхавання грамадзян.
Дзейнасць Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ атрымала здавальняючую ацэнку. Прадстаўнікі пярвічак аднагалосна выказалі давер Барысу Гнедзьку бліжэйшыя 5 год зноў кіраваць добраахвотнай арганізацыяй. За актыўную работу з воінамі-«афганцамі» Барыс Іванавіч узнагароджаны нагрудным знакам “За заслугі”, які ўручыў актывіст раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Рамановіч.
Адным з важных пытанняў парадку дня сходу стала абранне дэлегатаў на ХХІ рэспубліканскую канферэнцыю ДТСААФ. Імі сталі Барыс Гнедзька, Пётр Рудовіч, Міхаіл Кунцэвіч, Аляксандр Рамановіч і Аляксандр Бабіч.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть