ШКОЛЬНЫ ПАРТФЕЛЬ

Акцыя “З моцных рук – з любоўю”, якую праводзіў райкам БРСМ, фінішавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам.

Актывісты маладзёжнай арганізацыі разам з байкерамі і прадстаўнікамі ДАІ перадалі юнакам і дзяўчатам канцылярскія прыналежнасці да новага навучальнага года.

У раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа працягваецца збор самага неабходнага для дзетак, якія выхоўваюцца ў сацыяльна-небяспечных і малазабяспечаных сем’ях. Калі вы жадаеце дапамагчы, звяртайцеся на адрас: вул. 50 год Кастрычніка, 4. Тэлефон 2-38-47. Разам можна зрабіць школьны партфель важкім!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть