«ШЛЯХЦІЧЫ» ў напрамку ТЭЛЕВЯРШЫНІ

Нацыянальныя тэлевізійныя конкурсы аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў сучаснікаў.
Новы тэлепраект “Спяваючыя гарады” на канале СТБ (сталічнае тэлебачанне) закліканы адкрыць новыя імёны ў музычнай прасторы Беларусі. На кастынгу, які адбываўся ў ГДК, журы на чале з вядомым дуэтам Аляксандра і Канстанцін праглядзелі 47 выканаўцаў з Лунінца і раёна. 
У кастрычніку гледачы ўсёй Беларусі мелі магчымасць бачыць на экранах сваіх тэлевізараў ці ў інтэрнэце ролікі прадстаўнікоў нашага краю, у тым ліку народнае аматарскае аб’яднанне “Світанак” (Дзятлавіцкі ЦСДК),  ансамбль песні “Весніца” Палескага СДК, дуэты: Надзея і Міхаіл Дубінічы (Любачынскі СДК), Васіль Яраховіч і Аляксандр Кацуба (Міжлескі СДК), салісты: Людміла Бярозка (Азярніцкі СК), Надзея Веляскевіч і Аксана Варданян (Кажан-Гарадоцкая ДМШМ), Марына Корчык і Максім Перапёлкін (дзіцячая школа мастацтваў), Ніна Ерамяевіч, Андрэй Канапацкі, Ірына Сашняніна, Тамара Федасеева (усе – Лунінец). 
Асаблівы поспех выпаў народнаму ансамблю песні і музыкі “Шляхцічы” (ГДК), які адабраны ў фінал конкурсу “Спяваючыя гарады”. 
У яшчэ адным творчым спаборніцтве – “Песні маёй краіны” – лунінецкія спевакі дасягнулі другога тура. Мяркуецца, што праграма з   удзелам “Шляхцічаў” выйдзе ў эфір на канале АНТ 4 лістапада ў 18.00. 
Людміла СВЯРЧКОВА, дырэктар Лунінецкага ГДК. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть