ШТО НА АБЕД?

З 5 снежня 2011 года ў 2,2 раза павялічаны нормы фінансавых выдаткаў на харчаванне дзяцей у школах і дашкольных установах. Цяпер штодзённа іх меню ў зоне з радыеактыўным забруджваннем будзе каштаваць 9 тысяч 399, а ў чыстай – 7 тысяч 800 рублёў.

Повары ўздыхнулі з палёгкай: нарэшце з’явілася рэальная магчымасць прыкметна разнастаіць меню. Як зазначыла дырэктар філіяла «Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства Валянціна Швед, істотна павялічаны выхад прадуктаў у прапаноўваемых стравах. Зараз дзецям даюць не па 30, як раней, а па 50 грамаў каўбасных вырабаў. Удвая цяжэйшай – 100 грамаў – стала катлета. Акрамя гэтага, зноў пачалі ўключаць у рацыён натуральнае мяса і рыбу, што з-за дарагавізны наогул зніклі ў апошні час з меню. Па гэтай жа прычыне рэдкімі былі і кашы, так неабходныя для дзіцячага харчавання: для гарніраў часцей даводзілася абыходзіцца традыцыйнай для беларусаў бульбай. Цяпер жа ёсць магчымасць разнастаіць гарніры агароднінай. Прычым не толькі буракамі, капустай і морквай, але і памідорамі. Мяркуецца, што ў меню школьных сталовак зноў паявяцца свежая выпечка, глазіраваныя сыркі, фрукты і сокі. Так ці інакш, пры фарміраванні заказаў на прадукты ўсе гэтыя нюансы стараюцца ўлічыць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть