ШТО ПАКАЗАЛІ ПРАВЕРКІ?

Пасля нядаўніх падзей у Лунінецкім ліцэі, калі ў бальніцу трапілі 19 навучэнцаў, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі  Беларусь была вынесена пастанова аб правядзенні пазапланавах тэматычных аператыўных праверак захавання санітарных норм пры арганізацыі харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі.
На Лунінеччыне было праверана 69 харч-блокаў з 73-ох. Парушэнні выяўлены амаль паўсюдна. Нямала іх у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (36,2 працэнта), захаванні тэхналогіі прыгатавання страў (24,2), санітарна-эпідэмічнага рэжыму (17,4), бяспекі харчовай сыравіны і прадуктаў (11,1), якасці харчавання (9,7), арганізацыі вытворчага кантролю (1,4 працэнта).
Па-ранейшаму выяўляюцца нездавальняючыя пробы змываў з інвентару, абсталявання, тары і рук работнікаў. Не адпавядалі санітарна-гігіенічным патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках прыкладна пятая частка адабраных проб ку-лінарных вырабаў. Па каларыйнасці парушэнні выяўлены ў 12,2 працэнта проб.
Па выніках праведзеных праверак была спынена дзейнасць Вялуцкага ясляў-сада. Тут не стварылі ўмовы для мыцця кухоннага посуду, а мыечная ванна не была падключана да каналізацыі. Праз тыдзень парушэнні ліквідавалі, і дзі-цячая ўстанова зноў прыняла юных наведвальнікаў.
Выпадкі рэалізацыі пратэрмінаваных прадуктаў выяўлены ў дзіцячым садзе в. Вулька 2 і Лобчанскай СШ.
Па выніках пазапланавых праверак накладзена 66 адміністрацыйных спагнанняў на агульную суму ў больш як 68,5 мільёна рублёў.
А яшчэ праверкі паказалі, што асобамі на пасадах і адказнымі за арганізацыю харчавання дзяцей дагэтуль не зроблены належныя вывады і не прыняты вычарпальныя меры па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў, забеспячэнню штодзённага строгага кантролю за бяспекай і якасцю харчавання выхаванцаў садоў і школ.
Дарэчы, паралельна былі правераны 6 сталовых у 5-ці суб’ектах гаспадарання. Ва ўсіх выяўлены факты парушэння санітарна-гігіенічнага рэжыму. Эксплуатацыя 4 сталовак спынена. Адначасова правяраючыя забаранілі рэалізацыю 230 кілаграмаў пратэрмінаванай прадукцыі, на якую, да таго ж, не было дакументаў, якія пацвяр-джалі б якасць і бяспеку.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 асоб на пасадах. Сума штрафаў склала 4 мільёны 400 тысяч рублёў.
Кантроль працягваецца.
Людміла МАРОЗ, в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть