СІСТЭМА ВЫПРАЦАВАНА, АЛЕ ПАТРАБУЕ ШЛІФОЎКІ

Брэсцкая абласная структура ДТСААФ па праву лічыцца лепшай у рэпубліцы. Асаблівы гонар выклікае тое, што Лунінецкая аўташкола знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях. Менавіта на яе базе было вырашана правесці пасяджэнне прэзідыума савета абласной арганізацыйнай структуры і падвесці вынікі паўгоддзя.

Напярэдадні мерапрыемства прайшлі спаборніцтвы па прафесійнаму майстэрству сярод майстроў, якія навучаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі. Як падкрэсліў старшыня абласной структуры ДТСААФ Мікалай Арсяновіч, менавіта гэтае звяно лічыцца найбольш слабым, таму падняць прэстыж прафесійнай катэгорыі – адна з важнейшых задач. Майстар – гэта не проста настаўнік, а і псіхолаг, і вадзіцель-прафесіянал. 17 лепшых прадстаўнікоў з розных куткоў Брэстчыны дэманстравалі веды тэорыі, устройства аўтамабіля, методыку навучання, а таксама спаборнічалі ў фігурным ваджэнні. У апошнім выпрабаванні лепшы вынік паказаў майстар Лунінецкай аўташколы Валянцін ЯКУБОВІЧ. Ён трэці раз прымаў удзел у аналагічным конкурсе і лічыць, што з кожным разам патрабаванні ўзрастаюць, так як і прафесіяналізм калег.

Кіраўнікі і галоўныя бухгалтары раённых арганізацый і арганізацыйных структур ДТСААФ Брэстчыны зрабілі экскурсію па Лунінцу і наведвалі спартыўныя аб’екты – стадыён «Палессе” і Лядовую арэну «Алімп-2011”.

Прыемнае ўражанне пакінуў аўтадром і гаражы, што знаходзяцца побач з мотадромам. На рэканструкцыю і абнаўленне матэрыяльнай базы летась і за 6 месяцаў гэтага года было зрасходавана 260 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі Лунінецкая аўташкола, дзе працуе ўсяго 14 чалавек, зарабіла самастойна.

Рэнтабельнасць за 6 месяцаў гэтага года склала 28,6 працэнта (другі паказчык у вобласці). Толькі чатыры арганізацыі Брэстчыны здолелі атрымаць балансавы прыбытак больш як 100 мільёнаў рублёў, у тым ліку і наша аўташкола. Акрамя гэтага, яе работнікі атрымліваюць самы вялі заробак сярод аналагічных падраздяленняў не толькі вобласці, але і краіны. Сярэднямесячная заработная плата складае тут 1 мільён 454 тысячы рублёў.

Дырэктар Пётр Рудовіч адзначыў, што паспяховасць работы ў многім залежыць ад зладжанасці і ўзаемаразумення ў калектыве. Дзякуючы гэтаму, па выніках мінулага года і за 6 месяцаў гэтага, аўташкола заняла 1 месца ў вобласці. Гэта падкрэсліў у сваім дакладзе на пленарным пасяджэнні Мікалай Арсяновіч:

– У нас выпрацавана сістэма кіравання. Яе трэба толькі адшліфоўваць, як гэта робяць лунінчане. Школа стала больш прыгожай і заможнай. Тут напрацаваны вопыт, які трэба пераймаць.

Радуюць дасягненні не толькі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, але і поспехі лунінчан ў тэхнічных відах спорту, у прыватнасці, мотаболе. Аб іх расказаў трэнер каманды «Лунінец” Аляксандр Бабіч. Ён жа падкрэсліў, што ў мотабола ёсць будучае, падрастае юная змена – каманда «Ракета”, з якой працуе Аляксандр Верамейчык. У першым этапе першынства краіны лунінчане запісалі на свой рахунак адну перамогу і адно паражэнне. Заключная частка спаборніцтваў адбудзецца з 26 па 28 жніўня ў Лунінцы. Пётр Рудовіч выказаў спадзяванні, што каманда выступіць на высокім узроўні, бо аўташкола робіць шмат для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы і развіцця дзіцячага мотаболу, у тым ліку – прыцягнення ў секцыю таленавітых юнакоў. Сёлета адрамантавалі раздзявалкі набылі два новыя рухавікі на матацыклы.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвынкама Анатоль Захаркевіч выказаў шчырую ўдзячнасць за высокую ацэнку работы аўташколы, якая апошнія тры гады трымае лідзіруючую пазіцыю сярод арганізацый і структурных падраздзяленняў ДТСААФ вобласці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть