СЛАЎНЫ ЮБІЛЕЙ

У нядзелю 50-годдзе мікрараёна адзначылі жыхары сельгастэхнікі.


Нават пахмурнае надвор’е не стала перашкодай – на мерапрыемства з’язджаліся з усяго горада. Настрой прысутных узнімалі самадзейныя артысты. Прыцягвалі і водар шашлыкоў, які запаланіў усё навокал. Повары з філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства праяўлялі ўсё майстэрства – стараліся, каб іх праца не пакінула нікога абыякавым. Былі тут ласункі як для дзяцей, так і для дарослых – на любы густ. Дашкаляты і падлеткі “круціліся” каля палатак з цацкамі, салодкай ватай, паветранымі шарыкамі… Іншыя праяўлялі свае здольнасці ў гульні ў дартс. Самыя азартныя набывалі бяспройгрышныя латэрэі. Цёплыя ўсмешкі і самыя цёплыя пачуцці выклікалі малышы, якія зусім нядаўна яшчэ не ўмелі хадзіць, а тут танцавалі пад музыку свята. Шчырыя віншаванні выказалі мясцовым жыхарам намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цяльпук, старшыня райсавета Віталь Адзішчаў, начальнік ЗАГСа Святлана Яроцкая і дырэктары малочнага завода – Сяргей Карпец і райаграсервіса – Віталь Карчэўскі. Вярнулася ў мінулае і рассказала, як утвараўся рос і квітнеў пасёлак доўгажыхарка, былы галоўны бухгалтар райаграсервіса Галіна Ахрамейчык. Затым наступіў урачысты момант ушанавання. Святлана Яроцкая павіншавала самага маленькага жыхара Івана Карчынскага, пажадала ўсяго найлепшага маладажонам Паўлу Карчынскаму і Веры Цупа. Віталь Карчэўскі ўручыў сувеніры мнагадзетным матулям Ганне Калюціч і Наталлі Чырэц. Памятныя падарункі атрымалі старажылы Ганна Аўчыннікава, Еўдакія Коўшык, Фёдар Ванюк і Галіна Ахрамейчык. 50-годдзе сумеснага жыцця – залатое вяселле адзначылі Фёдар Фёдаравіч і Соф’я Іванаўна Карпцы. З гэтай нагоды самыя найлепшыя пажаданні выказаў “самай моцнай пары” сын Сяргей Фёдаравіч. У прыклад іншым прывялі самых лепшых і працавітых гаспадароў і гаспадынь, чые падворкі, дамы і пад’езды заўсёды радуюць вока чысцінёй і парадкам. Ганаровыя граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама і Савета дэпутатаў атрымалі Таццяна Лукашэвіч, Мікалай Богдан, Мікалай Качаноўскі, Віктар Фурсевіч і Іван Лукашэвіч.У падарунак ад самадзейных артыстаў усе яны атрымалі цудоўныя песні. Свята прайшло весела і па-сяброўску. Танцы, карагоды і добры настрой зрабілі сваю добрую справу.

Жанна Меляшкевіч. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть