СЛУЖБА НА АЭРАДРОМЕ ІДЗЕ
У нядзелю – Дзень ваенна-паветраных сіл
Ваенная авіяцыя прайшла слаўны шлях: ад аэрапланаў і дырыжабляў да сучасных авіяцыйных комплексаў. Сёння ваеннаслужачыя ВПС годна працягваюць доблесныя традыцыі старэйшых пакаленняў, паспяхова вырашаюць задачы па абароназдольнасці і бяспецыя дзяржавы, пастаянна адточваюць сваё майстэрства.
Прадстаўнікі нашага батальёна здавалі выніковую праверку – выковалі практыкаванні з табельнай зброі, здавалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы і шмат іншага. У лепшы бок адзначаны маёр Аляксандр Лазіцкі, прапаршчык Валерый Грамадскі, сяржант кантрактнай службы Мікалай Туцкі.
Цяпер батальён пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Віталя Лабко займаецца штодзённай дзейнасцю, згодна планаў мерапрыемстваў на навучальны год. І нават у свята многія ваеннаслужачыя апрануць форменнае адзенне і заступяць у сутачны нарад.
Альберт ЕФІМЕНКА, намеснік камандзіра в/ч 65408 па ідэалагічнай рабоце.