СЛУЖБОВЫХ АСОБ – ДА АДКАЗНАСЦІ
З пачатку года на Лунінеччыне адбыліся 20 пажараў, у тым ліку 2 – на аб’ектах дзяржаўнай уласнасці. У студзені агнём пашкоджана электрашчытавая пульта ўпраўлення ЗСК-30 у СВК “Дварэцкі”, а ў лютым – другі паверх лячэбна-аздараўленчага комплексу прафілакторыя “Світанак” РУВП “Граніт”.
Аб тым, што на некаторых прадпрыемствах ёсць парушэнні супрацьпажарнай бяспекі, сведчаць праверкі. Так, на ААТ “Палессеэлектрамаш” на працягу некалькіх год знахо-дзяцца ў няспраўным стане сістэма пажаратушэння і газааналізатары. Каб аднавіць іх функцыянальную здольнасць, спатрэ-біцца каля 2 мільярдаў рублёў. Кіраўніцтва прадпрыемства вышуквае сродкі для ўхілення выяўленых парушэнняў.
На рамонтна-механічным заводзе некаторыя дзверы не маюць прыстасаванняў самазачынення з ушчыльненнем у прытворах, не арганізавана работа пажарна-тэхнічнай камі-сіі, не праводзяцца планава-папярэджваючыя рамонты электраабсталявання.
Па выніках абодвух праверак да ўхілення парушэнняў прадпісаны 34 супрацьпажарныя мерапрыемствы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі прадпрыемстваў і 7 службовых асоб.
Сяргей НЕЎДАХ, старшы інспектар Дзяржпажнагляду РАНС.
Вячаслаў КАВАЛЕВІЧ, інспектар.