СПАС ПА РОДУ – імя і справа

14 жніўня – МЯДОВЫ

Ляснік Сцяпан ХЛУД з Велуты шчырым характарам адпавядае перайшоўшай ад продкаў мянушцы «Сударык”.

– Гэта вельмі працавіты, добры і таварыскі чалавек, – гаворыць кіраўнік Навасёлкаўскага лясніцтва Уладзімір Вярэніч. – У маладосці па камсамольскай пуцёўцы ён быў накіраваны на Поўнач, удзельнічаў у распрацоўцы нафтавых багаццяў Расіі. У сярэдзіне 1990-ых – выконваў «дальнабойныя” рэйсы. Відавочна, надакучылі небяспечныя вандроўкі, вярнуўся на малую радзіму. Захапляўся гіравым спортам. Яшчэ некалькі год таму выступаў за каманду лясгаса на розных спаборніцтвах. Цяпер больш засяроджаны на службовых абавязках, якіх у нашай гаспадарцы штогод дадаецца.

У свой час бацька Сцяпана Паўлавіча працаваў калгасным пчаляром. Прыгадалі аб гэтым у лясгасе – і тры месяцы таму даручылі лесніку нагляд за пчальніком. Спадзяюцца, што ў спадчыну пераняў і гэта старажытнае ўменне…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть