СПАЖЫВАЦЬ, ДЫК ЭКАНОМНА!

Генеральная Асамблея ААН у знак прызнання важнасці энергетыкі для стабільнага развіцця абвясціла 2012-ты Міжнародным годам устойлівай энергетыкі для ўсіх. З разуменнем падышлі да гэтага ў раённай бальніцы. Расказвае інжынер       па энергазберажэнню Алена ЖУК:
– Паступова на аб’ектах, якія ўваходзяць у склад УАЗ “Лунінецкая раённая бальніца”, ажыццяўляюцца мерапрыемствы, што дазваляюць у той ці іншай ступені зменшыць спажыванне энергарэсурсаў. Яшчэ ў 2002 годзе беларускі ўрад прыняў пастанову, згодна з якой будаўніцтва новых цепласетак і рэканструкцыя старых робяцца толькі з выкарыстаннем папярэднеізаляваных труб. Сёлета такая замена ажыццёўлена на ўчастку, што вядзе да Дзятлавіцкай амбулаторыі.
Па заключэнню спецыялістаў, тэрмарэгулятары дазваляюць зэканоміць да 20 працэнтаў цеплавой энергіі. Ведаючы гэта, зрабілі замену ў раённай паліклініцы і ўстанавілі новы на гарачае водазабеспячэнне ў Мікашэвіцкай бальніцы. Такім чынам, рэгулюючы тэмпературу цепланосьбіта і вады ў сістэме водазабеспячэння, апты-мізуем спажыванне энергіі і падтрымліваем высокі ўзровень камфорту ва ўсіх памяшканнях.
Але на гэтым пералік праведзеных мерапрыемстваў не заканчваецца. Яшчэ застаюцца такія аб’екты, якія сучасны чалавек назваў бы “ўчарашні дзень”. Між тым, імкнемся рабіць усё магчымае, каб яны адпавядалі патрабаванням часу. Так, сёлета на Чэрабасаўскім ФАПе ўстанавілі воданагравальны кацёл, які прыйшоў на змену пячному ацяпленню. Паэтапна вядзем устаноўку новых аконных блокаў. Часткова яны заменены ў Любачынскай, Лунінскай, Рэдзігераўскай амбулаторыях, на ФАПе станцыі Дзятлавічы, харчблоках у Кажан-Гарадоцкай і Мікашэвіцкай бальніцах.
Усяго на мерапрыемствы па энергазберажэнню зрасходавалі амаль 500 мільёнаў рублёў, у тым ліку 70,5 мільёна – з рэспубліканскага бюджэту. Спыняцца на гэтым не збіраемся, бо эфект відавочны. 
Агульны мэтавы паказчык па энергазберажэнню пры заданні мінус 3 працэнты зараз знаходзіцца на ўзроўні мінус 1,8. Але яго выкананне да канца года будзе забяспечана.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть