СПРАВЫ НА ЗЯМЛІ – з падтрымкай нябесных сіл…
Больш як 30 ветэранаў педагагічнай працы сабраліся за
«салодкім” сталом у будынку трапезнай царквы, якая ўзводзіцца ў гонар іконы
Божай Маці «Взыскание погибших”.
Размову прысвяцілі дням анёла, якія
адзначаліся ў студзені. Гэта, перш наперш, пакутніца Таццяна і роўнаапостальная
Ніна, якія адначасова з’яўляліся асветніцамі. Настаяцель храма – магістр
багаслоўя іерэй Сергій Крышталь – захапіў расказам аб жыцці святых. Павіншавалі
імянінніц – аб паважаных настаўніцах шчыра, па-добраму расказалі іх калегі. Агульным
падарункам была кампазіцыя Фарэ «Абуджэнне”, якую выканала на скрыпцы старшыня раённага
савета ветэранаў ўстаноў культуры Галіна Іванаўна Ніканава. Прысутных зацікавілі
нататкі Паўла Фларэнскага «Што ў імя тваім”. Паведамілі таксама аб творах
мастацтва, гераінь якіх завуць Таццяна і Ніна.
Наталля КАЗАНКОВА, старшыня раённага савета ветэранаў
педагагічнай працы.