СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ВЯДЗЕННЯ БІЗНЕСУ
З 15 жніўня 2011 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2011 г. «Аб некаторых пытаннях прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання”.
З мэтай стварэння спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ўстаноўлены памер валавай выручкі нарастаючым вынікам з пачатку года не больш як:
12 мільярдаў рублёў – для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з уплатай падатку на дабаўленую вартасць;
3,4 мільярда рублёў – для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з уплатай падатку на дабаўленую вартасць, або без яго ўплаты, або з выкарыстаннем у якасці падатковай базы валавага дахода.
Пераход на прымяненне спрошчанай сістэмы са студзеня 2012 года могуць ажыццяўляць арганізацыі з колькасцю работнікаў за 9 месяцаў 2011 года не больш як 100 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі, калі памер іх валавай выручкі нарастаючым вынікам за такі ж перыяд складзе не больш як 9 мільярдаў рублёў.
Нормы Указа распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзніклі са 1 студзеня 2011 года. Падрабязная інфармацыя – у падатковай інспекцыі або па тэл. 2-12-70.
Марына МАЁРАВА, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.