СПЯВАК Залесся

У “пасада” лунінецкіх чыгуначнікаў (узведзенага на другім баку ад сяла, аддзеленага сталёвай магістраллю), з якога пачынаўся наш горад, ёсць свой спявак. 
Так можна назваць Лідзію Збралевіч. Сярод яе вершаў перавалодваюць радкі, прысвечаныя залескім вуліцам, прыгажосці наваколля. Сваё дзяцінства і юнацтва яна правяла ў нашым горадзе, які лічыць родным з 1939-га. Менавіта пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі ў складзе БССР у Лунінец быў накіраваны яе бацька. 
Яна вучылася ў чыгуначнай школе, пераемніцай якой стала СШ №2, затым – у вячэрняй установе адукацыі. Закончыўшы Ленінградскі інстытут культуры, была размеркавана ў Мінск.  Яе мужам стаў сябар дзяцінства Расціслаў Збралевіч – прадстаўнік дынастыі лунінецкіх чыгуначнікаў.
У адным з вершаў Лідзія Іванаўна са шкадаваннем ад-значыла: “Не прынесла славы гораду…”. Гэта – адлюстраванне ўласцівай лунінчанам сціпласці. Яна 30 год узначальвала аддзел рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг бібліятэкі Нацыянальнай Акадэміі Навук. У творчым багажы – больш як 80 публікацый ў рэспубліканскай, саюзнай і міжнароднай прэсе. Узнагароджана дзесяццю Ганаровымі Граматамі Міністэрства культуры Беларусі, дзвюма – Вярхоўнага савета БССР, двума медалямі “За працоўную доблесць”.
Пра Лідзію Іванаўну Збралевіч у сваёй кнізе “Лунінец” пісаў Мікалай Калінковіч. З 80-гадовым юбілеем былую лунінчанку віталі на сустрэчы ў ліцэі. Ганарымся зямлячкай з удзячнасцю за вершы, прысвечаныя нашаму краю, і жадаем працягу плённай творчасці.    
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть