СТАРТ ЦІКАВЫХ ПРАЕКТАЎ
дабрачыннай дзейнасці ажыццявілі кіраўнікі Нацыянальнага камітэта «Сябры дзяцей Чарнобыля” (Ірландыя).
Па запрашэнню іншаземцаў штогод юныя лунінчане летам аздараўліваюцца на зялёным востраве. Сёлета, акрамя традыцыйных сустрэч у аддзеле адукацыі і школах, адбылося знаёмства з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мэры ФІНЕГАН і Мэры МЭРФІ захапіліся дэкаратыўна-прыкладнымі вырабамі, якія ствараюць людзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця пад кіраўніцтвам цярплівых спецыялістаў, а таксама наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян.