СТАЎКІ ЗМЯНШАЮЦЦА

У Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены змяненні і дапаўненні, якія пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года.
Так, пры вылічэнні і ўплаце падатку на дабаўленую вартасць, момант фактычнай рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў вызначаецца плацельшчыкам (выключэнне – пры рабоце па спрошчанай сістэме падаткаабкладання) як той, што прыпадае на справаздачны перыяд дня адгрузкі тавараў, перадачы маёмасных правоў незалежна ад даты правядзення разлікаў па іх. Таксама з вызваляемых ад падатку на дабаўленую вартасць абаротаў выключаны паслугі сувязі, што аказваюцца фі-зічным асобам, паслугі па прадастаўленню дапамогі адвакатаў, юрыдычных кансультацый і адвакацкіх бюро, а таксама ламбардаў па прадастаўленню кароткатэрміновых заёмаў пад залог маёмасці грамадзянам.
Змяніліся стаўкі пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання без уплаты падатку на дабаўленую вартасць з 7 працэнтаў да 5-ці, з уплатай падатку яго – з 5 працэнтаў да 3-х.
Адменена стаўка падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры 15 працэнтаў ад валавага даходу, якая прымянялася пры ажыццяўленні рознічнага гандлю і аказанні паслуг грамадскага харчавання. Зараз устаноўлена стаўка ў памеры      3 працэнты выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў.
Што датычыць арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, яны цяпер вылічваюць і ўплачваюць падатак на нерухомасць у агульным парадку, калі плошча капітальных збудаванняў перавышае 1500 квадратных метраў, а таксама набываюць статус плацельшчыка зямельнага падатку.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне па адрасе: г. Лунінец, вул. Я.Коласа, 50  або па тэл. 2-12-70.
Марына МАЁРАВА, намеснік начальніка аддзела падаткаабкла-дання арганізацый і іншых даходаў.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть