СТВОРАНЫ ЎЧАСТКОВЫЯ КАМІСІІ

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджаны склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Іх 55 – столькі ж, як і ў мінулую выбарчую кампанію. Пераважная большасць членаў – 234 – вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заяў. Працоўныя калектывы дэлегавалі ў склад камісій 70 чалавек.
У перыяд стварэння ўчастковых камісій актыўна працавалі грамадскія аб’яднанні. Іх прадстаўніцтва дасягнула 158 чалавек. Найбольш удзельнікаў вылучылі прафсаюзы – 41 чалавек. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь” прадстаўлена 36 членамі камісій, ГА «Беларускі саюз жанчын” вылучыў 35 прадстаўніц. За імі ідзе ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і іншыя грамадскія аб’яднанні – усіх 46 чалавек.
На працягу трох дзён з дня ўтварэння камісій пройдзе іх першае пасяджэнне, на якім трэба будзе вызначыцца з кіруючым складам. Склад камісій будзе надрукаваны ў наступным нумары «ЛН”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть