СУСТРЭЧА З ЖУРНАЛІСТАМІ

традыцыйна ладзілася ў райвыканкаме да прафесійнага
свята.

Старшыні райвыканкама Васіль Агіевіч і райсавета – Віталь
Адзішчаў віншавалі не толькі газетчыкаў і друкароў, але і сувязістаў, чыё
прафесійнае свята адзначылі 7 мая.

В.М. Агіевіч справядліва адзначыў вялікую ролю раённай
газеты ў жыцці Лунінеччыны, пажадаў журналістам не страчваць пазіцыі, імкнуцца
да новых вяршынь у творчасці, застаючыся для чытачоў аператыўнай і аб’ектыўнай
крыніцай інфармацыі.

Завяршаючай нотай мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод.
Падзячнымі лістамі райвыканкама і райсавета адзначаны старанні старшага
карэктара Вольгі Варогіч і старашага аператара Вольгі Рамановіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть