СУСТРЭЧЫ НАПЯРЭДАДНІ СТРЭЧАННЯ

У нашым калектыве працуюць дзевяць былых “афганцаў”. Па традыцыі ўшаноўваем іх з нагоды адметных дат. Сёлета да ўрачыстага сходу ў гонар 22-ой гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана дадаліся яшчэ шэраг святочных мерапрыемстваў.

Пашчасціла прыняць удзел у адкрыцці мемарыяльнай дошкі на будынку Вялуцкай СШ, дзе вучыўся загінуўшы “афганец” Сяргей Юрко. У час канцэртнай праграмы ў школе старшыня райсавета Віталь Адзішчаў уручыў нашым воінам-інтэрнацыяналістам матэрыяльнае заахвочванне, выдзеленае адміністрацыяй прадпрыемства.

У Бастыні наведалі Свята-Параскевінскі храм, запалілі свечкі ў памяць аб закончыўшых зямны шлях аднапалчанах… У мясцовай школе вучні правялі экскурсію па аднаму з першых у Беларусі музею воінаў-інтэрнацыяналістаў. На яго развіццё прафкам нашага калектыву аказаў матэрыяльную падтрымку. Старшыня сельвыканкама Фёдар Рашэцкі пазнаёміў з гісторыяй старажытнай вёскі. Вайсковы ўхіл ёй надаюць многія землякі, якія звязалі жыццё са службай ва Узброеных Сілах. Гэта вызначыла герб Бастыні, на якім адлюстраваны чырвоны певень – спрадвечны сімвал ратнай славы. Нам было прыемна адзначыць, што з 1884 года вёска стала і чыгуначнай станцыяй.

Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть