СВЯТА З ДУШОЙ
Хваляванне, смех, вяселле, каларытныя спевы, прыгожа апранутыя жанчыны са шчаслівымі ўсмешкамі і ўважлівыя мужчыны – так заўжды пачынаюцца канцэрты. На свяце да Дня жанчын у раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку адчуваліся асаблівая глыбіня і сардэчнасць.
Мікалай Яраховіч уручыў «віноўніцам» свята самаробныя сувеніры.
Прысутных павіншавала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання Тамара Патурай. Цёплыя словы і пажаданні выказала таксама старшыня раённага таварыства інвалідаў Людміла Курак.
Працягвалі свята прыгожыя спевы ў выкананні калектыву “Палеская крыніца”, а яго кіраўнік Андрэй Гурбановіч да асаблівага свята падрыхтаваў асаблівы падарунак – новую песню “Ясны вечар”. Не абышлося і без вершаў, як сумных, кранаючых душу, так і вясёлых.
А пасля мерапрыемства ўсе мелі магчымасць проста пагутарыць і адпачыць за кубачкам чаю. Словы падзякі старшыня арганізацыі Іван Баўкуновіч выказвае фундатарам – хлебазаводу (дырэктар – Канстанцін Аліфяровіч), СВК “Дварэцкі” (старшыня – Анатоль Кіндрук) і прадпрымальніку Юрыю Грыбу.
Жанна ВАЛЕР’ЕВА.