СВЯТОЧНЫ НАСТРОЙ АД КААПЕРАТАРАЎ

Праяўляючы фантазію і творчасць, прадаўцы магазінаў і работнікі грамадскага харчавання райспажыўтаварыства імкнуцца стварыць цудоўны настрой у наведвальнікаў.
З года ў год у ліку пераможцаў шмат прадстаўнікоў філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне”. Не стаў выключэннем і 2012-ы. Першае месца прысуджана 12 аб’ектам: “1000 дробязей”, “Джэнтльмен”, “Непаседа”, “ТПП” вёсак Бродніца, Любачын, Вулька 1, Вулька 2, Бастынь, Язвішча, а таксама “Харчтавары” ў Кажан-Гарадку, Луніне і Вялікіх Чучавічах. Акрамя іх, пераможцамі сталі ўніверсам “Заходні” і “Харчтавары” №6 (філіял “Харчтавары”), магазін “Усё для дома” (філіял “Вясёлка”), універсам “Палессе” (філіял “Мікашэвіцкае РГП”), “Харч-тавары” №32 (“НВК “Палессе”), кафэ “Случ” і рэстаран “Прыпяць” (“Грамадскае харчаванне”).
Яшчэ 34 калектывы занялі другое і трэцяе месцы. Усіх пераможцаў і прызёраў павіншаваў і ўручыў прэміі старшыня праўлення Максім Сумар, адзначыўшы, што ён задаволены тым, як падчас упрыгожвання гандлёвых аб’ектаў у калектывах імкнуцца знайсці сваю “разынку”, унесці ў афармленне нацыянальны каларыт.
Зараз ва ўсіх магазінах праводзяцца акцыі. Многія тавары можна набыць па зніжаных цэнах. Так, са знакам “Белкаапсаюза” рэалізуюцца шакалад “Родны кут”, алей “Наша”, падушачкі “Віцьба” і іншыя. Ніжэй у сярэднім на 20 працэнтаў цэны на каву “Індыян Арома”, “Якабс”, чай “Прынцэса Нуры” і “Прынцэса Кандзі”, крупяныя вырабы, кансерваваныя гарошак і кукурузу.
На тавары прамысловай групы таксама ёсць скідкі. Гэта датычыць прадукцыі такіх фірм-вытворцаў, як “Вікторыя”, “Элема”, “Белкельме”, “Камінтэрн”, “Калінка”, “Галантэя” і іншыя. 
Да Новага года застаецца зусім мала часу. Вы яшчэ не наведалі магазіны і аб’екты грамадскага харчавання райспажыўтаварыства? Завітайце ў іх і атрымайце цудоўны настрой на ўвесь 2013 год!
Алена ДАНІЛОВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть