СВЯТОЧНЫ НАСТРОЙ

залежыць ад вас Набліжаюцца навагоднія святы. Не азмрочце весялосць няправільным абыходжаннем з забавамі! Рэалізацыя піратэх- нічных вырабаў бытавога прызначэння магчыма пры наяўнасці спецыяльнага дазволу (лі-цэнзіі) у спецыялізаваных магазінах. Пры гэтым неабходна мець сертыфікат адпаведнасці беларускага ўзору ці яго копію, якая засведчана ва ўстаноўленым парадку, з інструкцыяй па правілах выкарыстання да піратэхнічнага вырабу на рускай ці беларускай мовах. Тэкст можа быць нанесены на корпусе вырабу ці яго спажывецкай упакоўцы. Выкарыстанне піратэхнічных вырабаў па прызначэнню з захаваннем інструкцыі па прымяненню забяспечвае, за межамі небяспечных зон, бяспеку людзей і адсутнасць урону маёмасці і навакольнаму асяроддзю. Забараняецца рэалізацыя піратэхнічных вырабаў на рынках, з рук, латкоў, аўтатранспарту, гандлёвых палатак, кіёскаў, а таксама падлеткам, якія не дасягнулі 15-ці год. Асобы, якія дапусцілі парушэнні пры выкарыстанні, рэалізацыі, захоў-ванні, транспарціроўцы і абыходжанні з піратэх-нічнымі вырабамі, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйнага арышту. У выпадку цяжкіх наступстваў парушальнікаў чакае крымінальная адказнасць, а піратэхнічныя вырабы будуць забірацца і знішчацца ва ўстаноўленым парадку. У раённым аддзеле ўнутраных спраў працуюць тэлефоны даверу: 2-25-61 і 2-27-42. Ананімнасць гарантуецца. Па ўсіх узнікшых пытаннях звяртайцеся ў дазваляльную сістэму РАУС на адрас: г. Лунінец, вул. Гагарына, 12.

Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть