СВЯТОЧНЫ ПРЫЁМ
У райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з
прадстаўніцамі цудоўнай паловы Лунінеччыны.
Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, сёння
ні адна галіна народнай гаспадаркі не абыходзіцца без жаночых рук. Менавіта яны
ўносяць вялікі ўклад у адукацыю і выхаванне падрастаючага пакалення, працуюць
ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.
Лепшыя прадстаўніцы Лунінеччыны атрымалі з рук Васіля
Міхайлавіча вышэйшыя ўзнагароды раёна – Ганаровыя граматы і Падзячныя Пісьмы
райвыканкама. Старшыня райсавета Віталь Адзішчаў далучыўся да віншаванняў у
адрас жанчын і выканаў такую ж прыемную місію – уручыў Ганаровыя граматы і
Падзячныя пісьмы.