СВЯТЫНІ ЎМАЦОЎВАЮЦЬ ДУХ

«Волянскі
строй” – пад такой назвай вось ужо 6-ы год запар адбываюцца сустрэчы, прымеркаваныя
да Дня чарнобыльскай трагедыі.

Жыццясцвярджальнасць
літаратуры і мастацтва таксама служыць развіццю пацярпеўшых ад радыяцыі
тэрыторый. Сёлета гасцей прымала СШ в. Вулька 1 (запрасіўшы і суседзяў з
Лунінскай СШ). Раней паэтычна-музычныя праграмы адбываліся ў гэтай і іншых
вёсках, у аснове назвы якіх ляжыць слова «воля”. Дакладна назваў іх 6-класнік Максім
Дараховіч, узнагароджаны каштоўным прызам. Галоўны спецыяліст райсавета Ірына
Жук паведаміла аб мерапрыемствах па пераадоленні наступстваў катастрофы на
ЧАЭС, якія фінансуюцца дзяржавай.

Выдатна, што з
карты раёна не знікла Добрая Воля, большая частка жыхароў якой была пераселена
ў пасёлак Дубаўка. У чарговы раз парадаваў сваёй творчасцю ўзорны калектыў
«Сунічка”. Добра, што дрэннае забываецца. Цяпер не ўсе і прыгадаюць, што ў
пачатку 1990-ых юныя фалькларысты выбралі прыгожы сімвал, каб адлюстраваць
назву ягадкі, якую было забаронена збіраць у лесе… Захоўваючы нацыянальныя і
побытавыя традыцыі, «Сунічка” развіваецца, уражвае касцюмамі, песнямі і танцамі
гасцей з розных мясцін і краін.

У святочныя
Велікодныя дні Года кнігі кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі іерэй
Іаан Гарбуноў прадставіў Слуцкае Евангелле. Каштоўнае выданне знаходзіцца на
адказным захоўванні ў цэнтральнай бібліятэцы. У своеасаблівым «паломніцтве”
кнігу суправаджалі галоўны бібліёграф ЦБС Алена Бабута і лейтэнант РАУС Сяргей Антановіч.
Прадстаўленне Слуцкага Евангелля адбылося таксама ў раённым аддзеле ўнутраных
спраў і політэхнічным каледжы.

Таццяна
КАНАПАЦКАЯ. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть