Самы класны КЛАСНЫ…

Мая дачка займаецца ў Вялікачучавіцкай СШ, дзе
многа цудоўных настаўнікаў.

Юля лічыць, што іх 5-му «А” вельмі пашанцавала на
класнага кіраўніка. Сапраўды, Ігар Анатольевіч Гаргун прыцягвае і дзяцей, і
дарослых. Ужо пры ўваходзе ў клас адчуваеш атмасферу цеплыні і ўтульнасці. У
кабінеце шмат пакаёвых кветак. Дзіўна, што малады настаўнік гісторыі і
геаграфіі так клапоціцца аб вазонах. Але ён і вучняў захапляе любоўю да
навакольнай прыроды. Адну з першых класных гадзін прысвяціў паходу ў лес, да
чаго далучыўся 5 «Б” са сваім класным кіраўніком Андрэем Анатольевічам Ляскоўскім.
Аб восеньскіх прыгодах і зімой нагадваюць фотаздымкі, занатаваўшыя ўражанні
школьнікаў ад убачаннага і пачутага. Для загартоўкі юных вяскоўцаў праводзіцца
шмат спартыўных спаборніцтваў, што ўмацоўвае здароўе дзяцей. А для кожнай мамы
не можа быць нічога важнейшага, чым шчаслівыя вочы дачкі ці сына! Застаецца
толькі падзякаваць педагогам за цярпенне і здольнасць стаць нашым дзецям самымі
блізкімі сябрамі.

Алена МУРАВЕЙКА. в. Вялікія Чучавічы.    

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть